Ваўчанка (басэйн Дняпра)
рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны, басэйн Дняпра
Ваўча́нка — рака ў Асіпавіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Ваўчанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля м.-ка Татарка |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 37,5 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,9 м³/с |
Плошча басэйну | 374 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (правыя), Ясенка (левы). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў
Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад мястэчка Татарка Асіпавіцкага раёну, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 90
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 90