Сяргей Лынько

беларускі футбаліст

Сяргей Лынько (нарадзіўся 16 кастрычніка 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскіх «Крумкачоў».

Сяргей Лынько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1989(1989-10-16)[1] (35 гадоў)
Рост 173 см[3]
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крумкачы
Нумар 89
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Дарыда
2012—2017 Іслач 112 (13)
2016 Тарпэда Менск 25 (1)
2018—2019 Тарпэда Менск 36 (1)
2019 Ерэван 5 (0)
2020 Крумкачы 17 (1)
2021—2022 Дынама Берасьце 47 (2)
2023 Маладэчна-2018 9 (0)
2023—4 Крумкачы 19 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Тарпэда». У 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазьней далучыўся да клюбу «Іслач», які выступаў на першынстве Менскага раёну. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Найвышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая здабыла бронзавыя мэдалі Кубка Рэгіёнаў УЭФА. Пасьля выхаду «Іслачы» ў Найвышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў менскае «Тарпэда»[4]. У складзе «Тарпэда» Лынько пачаў выступаць на пазыцыі правага абаронцы ды быў капітанам каманды. Паводле вынікаў сэзону 2016 году быў прызнаны найлепшым гульцом аўтазаводцаў.

У студзені 2017 году, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт зь «Іслаччу»[5][6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпэда-БелАЗ» (1:2). Пазьней пачаў пераважна гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выходзіў на замену. У кастрычніку 2017 году не гуляў з-за траўмы. У студзені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом «Тарпэда»[8]. Адразу стаў капітанам каманды і гульцом асноўнага складу. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі[9].

У ліпені 2019 году, калі ў клюба пачаліся фінансавыя праблемы, разам зь іншымі гульцамі першага складу скасаваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух ейных апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецку» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпэда» было прадстаўленае пераважна футбалістамі моладзевага складу. Пазьней жа «Тарпэда» абвесьціла аб зьняцьці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды. У жніўні 2019 году ўзмоцніў склад армянскага клюбу «Ерэван»[10], дзе гуляў да канца году. У пачатку 2020 году трэнаваўся з чысьцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[11]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасьці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасьля радзей зьяўляўся на полі. У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[12]. У сэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13].

У сакавіку 2023 году стаў гульцом «Маладэчна»[14]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[15] і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў»[16].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 10 0
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 24 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць