Таліят — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Талят.

Паходжаньне Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Фармант -тал- празь імя Талімонт зьвязвае Таліята зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Таліян складаецца з фармантаў -тал- (германскія імёны Tallo, Talamot), які паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы', і -ят- (германскія імёны Eutharic, Joduin, Jutrad), які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Thaliati Wygaylowicz[4], Thaliati Wygaelowycz[5] (1 верасьня 1431 году); Taliad (15 траўня 1432 году)[6]; Taleiothe (11 ліпеня 1433 году)[7]; Juskone filio Taliathonis (24 чэрвеня 1437 году)[8]; Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков[9], Таляту семица[10] (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады); domino Thalud et filiis ipsius Butwid (1451 год)[11]; Лаврин Талятовичъ[12], Григор Талюдовичъ[13], Петръ Талятович[14] (1528 год); а пана Павла Талятовича (29 ліпеня 1608 году)[15]; po śmierci ur. Jana Hieronima Talata, podstarościego żmujdzkiego (24 ліпеня 1658 году)[16]; енерала воеводства Троцъкого Станислава Талятовича (8 кастрычніка 1666 году, 7 сьнежня 1668 году, 11 студзеня 1672 году)[17]; зъ умоцованымъ своимъ паномъ Юрьемъ Талятовичом (6 чэрвеня 1671 году)[18]; Georgius 2dus de Talat (1675—1677 гады)[19]; с пленипотентом своим наном Юремъ Талятовичомъ (6 чэрвеня і 11 кастрычніка 1679 году, 5 лістапада 1682 году)[20]; пан Юрей Талятовичъ (6 чэрвеня 1681 году)[21].

Носьбіты Рэдагаваць

Таляты гербаў «Жураў» і «Прус» — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[25].

Кенскі-Талят (Kęski-Tałat) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[26].

Таляты (Talat) гербу Ястрабец і Талятовічы або Тэлятовічы (Talatowicz, Telatowicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[27].

Талаты[28] і Таляты-Келпшы[29] — літоўскія шляхецкія роды.

Глядзіце таксама Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  4. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 137.
  5. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  6. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  7. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1948. S. 406.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  15. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 371.
  16. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 129, 136.
  17. ^ С. 389, 398, 421.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 415.
  19. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 20.
  20. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 444, 449, 476.
  21. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 460.
  22. ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. IV, 1913. S. 45.
  23. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 76, 163, 209.
  24. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 124.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 820.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 308.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 431.
  28. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
  29. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты