Бутвід
Бутвід (Буцьвід), Ботвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бутвід лац. Butvid | |
Botvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Boto + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ботвід, Буцьвід |
Зьвязаныя імёны | Відбут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бутвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьБутвід (Botvid, Bótviðr, мясцовая лацінізаваная форма — Butvidis[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутрык, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Butariks, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7]. Такім парадкам, імя Бутвід азначае «корань дрэва»[5] (тое ж, што і імя Відбут).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nekraschy Butwydowycz (1 верасьня 1431 году)[8]; Nekrasch Butwidowicz (15 траўня 1432 году)[9]; Бутвиду земля… У Веленьском волости. Ивашку Бутвидовичу чоловекъ (1440—1492 гады)[10]; Buthwid… Butwid (1451 год)[11]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[12]; Бартошъ Бутвидовичъ[13], Павел Бутвидовичъ[14] (1528 год); Станко Бутвидович… Бутвид Воинарович… Януш Бутвидович (1537—1538 гады)[15]; Jerzy Butwid (20 красавіка 1775 году)[16]; Jakub Botwid (1797 год)[17].
Носьбіты
рэдагаваць- Сьвяты Бутвід († к. 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты
- Бутвід († па 1227) — готляндзкі дойлід, меў сына Ляфранса Бутвідсона
- Бутвід — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні свайго брата Карэйвы касьцёлу ў Дубінках, зробленым у 1451 годзе
- Бутвід Талютавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
- Даўмонт Бутвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1484 годзе
- Рыгор Багданавіч Бутвідавіч — літоўскі князь, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[18]
- Барташ Бутвідавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Павал Бутвідавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутвід Сунэсон († па 1562) — біскуп Стрэнгнэсу
- Бутвід Нэрыке († па 1574) — швэдзкі гуманіст
- Кацярына Мацееўна, Мацей Марцінавіч, Рыгор і Ян Марцінавічы, Амбражэй і Андрэй Рыгоравічы Бутвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1591 годзе[19]
- Ёсіф Бутвід — пробашч Траўпенскага касьцёла на 1897 год[20]
Бутвідовічы гербу Ліс VI[21] — літоўскі шляхецкі род.
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Буцьвіданцы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Hildebrand H. Huru fornminnena vårdas i Brunskogs kyrka // Månadsblad. Nr. 241—243, 1892. S. 89.
- ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. 3. uppl. — Stockholm, Esselte studium. 1979. P. 80—81.
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 49.
- ^ Bótviðr, Nordic Names
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135, 137.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 399.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 26, 141, 193, 322, 329.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 24.
- ^ Bolsie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 267.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 173.
- ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 157.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)