Гедройцы (мястэчка)

Гедройцы (лет. Giedraičiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Гедройцаў. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 684 чалавекі. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.

Гедройцы
лет. Giedraičiai
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Giedraiciai COA.gif
Герб Гедройцаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Маляцкі
Насельніцтва: 684 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-33025
Геаграфічныя каардынаты: 55°04′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д. / 55.07778° пн. ш. 25.25833° у. д. / 55.07778; 25.25833Каардынаты: 55°04′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д. / 55.07778° пн. ш. 25.25833° у. д. / 55.07778; 25.25833
Гедройцы на мапе Летувы
Гедройцы
Гедройцы
Гедройцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гедройцы — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Гедройцаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Барталамея, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Гедройцы (ням. Gedereiten) зьмяшчаецца ў крыжацкай кроніцы і датуецца 1338 годам. У 1373 і 1375 гадох вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1445 годзе ў Гедройцах збудавалі касьцёл. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гедройцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Гедройцаў адбылася аднай з найбуйнейшых бітваў з расейцамі.

Найноўшы часРэдагаваць

У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 684 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Барталамея (1812)
  • Могілкі старыя каталіцкія

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 546.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гедройцы (мястэчка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў