Сяліба (Менская вобласьць)

Сялі́ба[1] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Сяліба ўваходзіць у склад Капланецкага сельсавету.

Сяліба
трансьліт. Sialiba
Сяліба
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Бярэзінскі
Сельсавет: Капланецкі
Насельніцтва
колькасьць: 294 чал. (2010)
колькасьць двароў: 145 (2003)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1715
Паштовы індэкс: 223328
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′55″ пн. ш. 28°58′25″ у. д. / 53.61528° пн. ш. 28.97361° у. д. / 53.61528; 28.97361Каардынаты: 53°36′55″ пн. ш. 28°58′25″ у. д. / 53.61528° пн. ш. 28.97361° у. д. / 53.61528; 28.97361
Сяліба на мапе Беларусі ±
Сяліба
Сяліба
Сяліба
Сяліба
Сяліба
Сяліба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска вядомая з 1858 году. Знаходзілася ў складзе маёнтку Брадзец у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. Зьяўлялася ўласнасьцю памешчыка Лукашэвіча. У 1880-х гадах ён распрадаў свае землі габрэям. 21 чэрвеня 1910 году пажар зьнішчыў 146 пабудоваў. У 1917 годзе вёска мела 75 двароў, 459 жыхароў і паштовае аддзяленьне. Арганізавалася савецкае таварыства «Чырвоны селянін». У 1918 годзе — Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 годзе польскія легіянэры ўчынілі габрэйскі пагром. 6 кастрычніка 1921 адкрыўся рабочы клюб, потым бібліятэка. У пачатку 1920-х пачала працаваць габрэйская школа. У 1924 годзе была адкрытая 4 кляса зь беларускай мовай навучаньня, сельска-гаспадарчае таварыства, мэдпункт. У 1927 годзе габрэйскай пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую. У 1930-я дзейнічала 3 грамадзкія лазьні, пошта. У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, і ў габрэйскай частцы вёскі быў створаны калгас імя Калініна. У 1934 годзе ў беларускай частцы вёскі быў створаны калгас імя Будзённага. 25 ліпеня 1936 году ў будынку былой сынагогі быў адкрыты клюб на 300 месцаў. У 1937 годзе беларуская і габрэйская школы былі аб’яднаныя ў адну (з 1940 году — сярэдняя).

 
Сяліба, скульптура воіна

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году была акупіраваная нямецкімі войскамі. У баях за вызваленьне вёскі загінула 30 савецкіх войнаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 годзе ў сквэры была ўсталяваная скульптура воіна. У 1969 годзе пачалі дзейнічаць фотаатэлье, швейная й абутковая майстэрні.

У 2003 годзе дзейнічалі сельсавет, аддзяленьне сувязі, сярэдняя й музычная школы, сталовая, камбінат бытавога абслугоўваньня, дзіцячы садок, 2 крамы, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, інтэрнат, ашчадная каса, АТС, аддзяленьне сувязі[2].

Да 28 траўня 2013 году зьяўлялася адміністрацыйным цэнтрам Сялібскага сельсавету, пасьля скасаваньня Сялібскага сельсавету ўключаная ў Капланецкі сельсавет[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 430 чалавек
  • 2010 год — 294 чалавекі

Славутасьці

рэдагаваць
 
Сяліба, габрэйскія могілкі

У Сялібе знаходзяцца габрэйскія могілкі, першае пахаваньне на якіх датуецца пачаткам XVIII стагодзьдзя, а апошняе — 2003 годам. Цяпер у вёсцы габрэяў не засталося[4].

 
Сяліба, рэшткі вадзянога млына

У вёсцы захаваліся рэшткі вадзянога млына XIX — пачатку XX ст.

Пляніроўка

рэдагаваць

Пляніровачна вёска складаецца з 3 асноўных вуліцаў, галоўная зь якіх — адрэзак дарогі — крывалінейная, працяглая. Грамадзкія будынкі разьмешчаныя на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На ўскраінах і ў цэнтры сярод драўляных забудоваў узьведзеныя 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы.

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы Сяліба дзейнічаюць сярэдняя школа, сельскі Дом культуры, сельскі савет, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, царква (была пабудаваная ў 2010 годзе).

 
Сяліба, царква сьв. Георгія

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 107
  2. ^ Трапянок М. Славіцца Сяліба людзьмі // Бярэзінская панарама.
  3. ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013  (рас.)
  4. ^ Агентство Еврейских Новостей
  5. ^ Альфер А. 25 гадоў і цэлае жыццё // Бярэзінская панарама.

Літаратура

рэдагаваць