Сялібскі сельсавет
Сялі́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сяліба.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьвіслацкага раёну Бабруйскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Клічаўскага раёну. 25 ліпеня 1931 году сельсавет перададзены Бярэзінскаму раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскага раёну.
21 сьнежня 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Астроўкі, Брадзец, Восава, Воступ, Ільлінка, Крапіўня, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыцьцё, Падкамень, Плісічына, Стары Койцін, Улесьсе, Усход, Чырвоны Араты — ліквідаванага Брадзецкага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Астроўкі, Барсучына, Брадзец, Восава, Воступ, Жаліна, Ільлінка, Крапіўня, Месьціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыцьцё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Сяліба, Улесьсе, Усход, Чырвоны Араты і пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост, Маёўка — перададзеныя ў склад Капланецкага сельсавету.[2]
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 7
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ^ Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области (рас.) (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 175
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 221, 318
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 136