Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх (Замосьце)

сядзіба Ельскіх у Замосьці
сядзіба
Сядзіба Ельскіх у Замосьці
Краіна Беларусь
Вёска Замосьце (Пухавіцкі раён)
Заснавальнік Аляксандар Ельскі
Дата пабудовы 1860-я
Вядомыя насельнікі Аляксандар Ельскі
Стан зруйнаваная
Сядзіба Ельскіх у Замосьці на Вікісховішчы

Сядзі́ба Е́льскіх у Замо́сьці — колішні сядзібна-паркавы комплекс у Замосьці, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Маёнтак Замосьце належаў Прозарам. Разам з Дудзічамі перайшоў у 1785 годзе да Станіслава Ельскага, пазьней — да ягонага сына Караля. Сядзіба будавалася ў 1860-я гады Аляксандрам, малодшым сынам Караля, які атрымаў у спадчыну маёнтак зь некалькімі фальваркамі ў 1857 годзе[1].

Архітэктура

рэдагаваць
 
Унутры капліцы
 
Рэшткі сядзібнага парку

Сядзіба месьцілася на прыпаднятай тэрасе ракі Пціч і ўключала сядзібны дом, парк зь невялікімі вадаёмамі, фруктовы сад, гаспадарчы дом з трынаццацьцю пабудовамі[1].

Сядзібны дом быў прамавугольным у пляне, аднапавярховым, драўляным, на высокім цокалі, з гонтавым дахам. Галоўны фасад упрыгожваў ганак з чатырма калёнамі. У параднай залі віселі гравюры й партрэты[1].

У доме была абсталяваная хатняя капліца, у якое прыежджыя сьвятары тайна хрысьцілі ўніятаў, якіх у той час перасьледавалі[1].

Да дому празь вялікі сад вяла галоўная ўязная алея. Другая шырокая алея зь белага топалю вяла па краі сядзібы. Дом быў абкружаны невялікім пэйзажным паркам, які меў нескладаную водную сыстэму з двух вадаёмаў[1].

Пасьля сьмерці Аляксандра ў 1916 годзе, маёнтак перайшоў ягонаму сыну Яну.

У 1864 годзе Аляксандрам Ельскім былі створаныя бібліятэка й музэй старажытнасьцяў, у фондах якога было каля 7 тыс. кніжак, 20 тыс. рукапісаў, больш за 1 тыс. гравюраў, калекцыя карцінаў, зборы манэтаў, мэдалёў, прадметаў археалягічных знаходак[2]. Збор у Замосьці ўключаў палотны заходнеэўрапейскіх мастакоў (Паолё Вэранэзэ, Марчэлё Бач’ярэлі, Норбліна, Давіда Тэнірса, Рубэнса), а таксама беларускіх і польскіх мастакоў (Юзэфа Пешкі, Францішка Смуглевіча, Сымона Чаховіча, Язэпа Аляшкевіча, Валенція Ваньковіча, Апалінарыя Гараўскага, Яна Дамеля)[3].

У музэі былі рэчы й прадметы Міцкевіча, Касьцюшкі, Манюшкі. Сярод гістарычных рэліквіяў у мзэі былі мэдалі, ордэны, слуцкія паясы, аўтографы сусьветна вядомых людзей (Напалеона, Людовіка XVI, Вашынгтона, Пятра I)[3].

Бібліятэка й музэй перад Першай сусьветнай вайной былі вывезеныя ў Кракаў, частка апынулася ў Варшаве. Сёньня калекцыі часткова страчаныя, часткова расьсеяліся па сьвеце. Кнігі Ельскага й прадметы збору ёсьць ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Кіеве, Львове, Уроцлаве, Кракаве. Відаць, асобныя прадметы захоўваюцца ў архіве Ватыкану[4].

Сучаснасьць

рэдагаваць

Частка воднай сыстэмы з паркам захавалася. Паркавыя насаджэньні зьдзічэлі. Вакол падмурку дому растуць старыя клёны й зьдзічэлыя ружы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д Федорук А. Т. Старинные усадьбы Минского края. — Минск: Полифакт, 2000. — С. 330. — 416 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 ас. — ISBN 985-6107-24-5
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 492.
  3. ^ а б Федорук А. Т. Старинные усадьбы Минского края. — Минск: Полифакт, 2000. — С. 331. — 416 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 ас. — ISBN 985-6107-24-5
  4. ^ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Минского края. — Минск: Полифакт, 2000. — С. 332. — 416 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 ас. — ISBN 985-6107-24-5