Паолё Вэранэзэ

італьянскі маляр эпохі Рэнэсансу

Па́олё Вэранэзэ (па-італьянску: Paolo Veronese), пры нараджэньні Па́олё Кальля́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 - 19 красавіка 1588) — адзін з выбітных жывапісцаў вэнэцыянскай школы, празваны Вэранэзэ паводле месца нараджэньня, сын скульптара Габрыеля Кальляры, вучань Антоніё Бадыле.

Паолё Вэранэзэ
Paolo Veronese, avtoportret.jpg
Аўтапартрэт
Дата нараджэньня 1528
Месца нараджэньня Вэрона
Дата сьмерці 19 красавіка 1588
Месца сьмерці Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра жывапіс
Жанры партрэт[1], партрэтнае маляваньне[d][2], гістарычны жывапіс[2][1], алегорыя[d][1] і рэлігійнае мастацтва[d][1]
Плынь Адраджэньне
Подпіс Выява аўтографу

У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Каза Кантарыні, фрэсках вілы Саранца й вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасьці вэронскай школы зь ейным пяшчотным калярытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэньня мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву Рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе пра ягоны талент ён ва ўзросьце 27—28 гадоў быў прызваны ў Вэнэцыю для ўпрыгожваньня рызьніцы царквы Сьвятога Сэбастыяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму стала даводзілася вяртацца да працы для гэтай царквы, а за сваёй сьмерцю ўтрымаў гонар быць пахаваным у гэтым храме. Ягоныя працы ў царкве Сьвятога Сэбастыяна адрозьніваюцца лёгкасьцю малюнку й далікатным, цёплым калярытам, уласьцівым вэронскай школе:

  • Каранаваньне Найсьвяцейшай Дзевы
  • Эсьфір перад Артаксэрксам (Ксэркс I)
  • Каранаваньне Эсьфір і трыюмф Мардахэя
  • Алтарны абраз Багародзіцы
  • Фрэскі, якія паказваюць жыцьцё й пакуты Сьвятога Сэбастыяна
  • Хрыстос у Сымона Фарысэя

Знакамітыя працыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Паала Веранезе // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.94-95

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Паолё Вэранэзэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г https://rkd.nl/explore/artists/80585
  2. ^ а б https://www.nga.gov/collection/artist-info.1952.html