Валімонт Бушкавіч

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Валімонт Бушкавіч (у каталіцтве Станіслаў; каля 1350 — па 1398) — літоўскі баярын.

Валімонт Бушкавіч
лац. Valimont Buškavič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1350
Памёр па 1398
Род Кезгайлы
Бацькі Бушка
Дзеці Румбольд, Кезгайла, Яўнут, Шадзібор, Гудзігерд, Судзівой

Валодаў Дзевялтовам, Соламі і Сьвядасьцю ў Вількамірскім павеце[1].

Імя рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Валімонт і Бушка

Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[a]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[6].

Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Walmundt Buschken son (23 красавіка 1398 году)[8]; Walimund Buschken son[9], Walimund, filius Bosken[10], Walmund filius Bussky[11][12] (12 кастрычніка 1398 году); Stanislaus alias Volymonth (1445 год)[13][14].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Бушкі, пачынальніка роду Кезгайлаў. Выступае як сьведка ў Гарадзенскай і Салінскай умовах (1398 год).

Меў сыноў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут[15] (Segebut[16])[17].

Упамінаецца ў 1445 годзе ў памянным запісе жонкі Кезгайлы Алены ў кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту[14].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Walmontheim

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1509.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376—1430. — Cracoviae, 1882. P. 54.
  9. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  10. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  11. ^ Lietuvos TSR istorijos šaltiniai: Feodalinis laikotarpis. — Vilnius, 1955. P. 83.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 134.
  13. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
  14. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 221.
  15. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  16. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 5. — Riga, 1867. P. 121.
  17. ^ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Nr. 1—2, 1914. S. 12, 14.

Літаратура рэдагаваць