Бушка (баярын літоўскі)

Бушка — уплывовы літоўскі баярын.

Бушка
лац. Buška
Асабістыя зьвесткі
Род Кезгайлы, Даўгялы[d] і Валімонтавічы гербу Задора[d]
Дзеці Валімонт Бушкавіч
Дзейнасьць арыстакрат

Відаць, меў уладаньні каля Майшаголыкрыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Busekindorf у Дзяволтве)[1].

Асноўны артыкул: Бушка

Босіка, пазьней Буска або Бушка (Bosico, Buske, Buschke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушыла, Бушман; германскія імёны Busilo, Bussman) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[4] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Busko (Хроніка Віганда)[6], Buseke (29 верасьня 1379 году[7])[8].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, зь Дзяволтвы. Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы» Віганда з Марбургу пад 1365 годам годам, калі ачольваў аддзел войскаў Вялікага Княства Літоўскага колькасьцю ў 400 ваяроў у Майшаголе. Таксама ўпамінаецца ў Троцкай умове (1379 год).

Меў сына Валімонта, які выступаў у Гарадзенскай умове (1398 год) як Buschken son[1].

  1. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 85.
  2. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 8.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 203.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 553—554.
  7. ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  8. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 55.

Літаратура

рэдагаваць