Скальбут
Скальбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Скальбут лац. Skalbut | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Scalc + Boto |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Butaskalks |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Скальбут» |
Паходжаньне
рэдагавацьБутаскальк (Butaskalks) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скаламонт, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Scelemondo, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[2], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подле Сколъбутовыхъ сеножатеи (29 сакавіка 1528 году)[4]; панъ Юри Анъдрушковичъ Сколбут (29 чэрвеня 1530 году)[5]; наместъники тых пановъ Сирутевичов, пана Венъцлавов Юрии, а пана Сколъбутовъ (9 сьнежня 1531 году)[6]; панъ Юреи Анъдрушковичъ Сколбут (14 сьнежня 1531 году)[7]; панъ Юри Анъдрушъковичъ Сколъбутъ, дворанинъ господаръскии (10 лютага 1536 году)[8]; Stasiuk Skolbuthowicz (1558 год)[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 511.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 103.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 270.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 104.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 97.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 164.