Скаламонт
Скаламонт (жыў у XIII стагодзьдзі) — князь, імаверны пачынальнік дынастыі Гедзімінавічаў[1].
Імя
рэдагавацьСкелемунд, Скелемунт або Скелемонда (Scelemundus, Scelemunt[2], Scelemondo[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Butaskalks, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[8].
Біяграфія
рэдагавацьГіпотэза пра князя Скаламонта як пачынальніка дынастыі Гедзімінавічаў грунтуецца на словах Андрэя Альгердавіча, якія падаюцца ў «Задошчыне»:
Молвяше Андреи Олгордович своему брату: «Брате Дмитреи, сами есмя собе два браты, с(ы)н(о)ве Олгордовы, а внуки мы Доментовы, а правнуки есми Сколомендовы... | ||
Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Скаламонта зь яцьвяскім князем Скамонтам[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 520.
- ^ Alberts W. Het Rijnverkeer bij Lobith anno 1306: de tolrekening van Lobith over het jaar 1306—1307 betreffende invoer en uitvoer van handelsgoederen. — Zutphen, 1986. S. 47.
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 237.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 48, 71.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press, 1994. P. 52—55.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)