Готшалк (імя)
Готшалк, Гудэскалк (ням. Gottschalk) — мужчынскае імя. Вытворныя прозьвішчы — Готшальк, Готшаль.
Паходжаньне Рэдагаваць
Готшалк — славянская форма германскага імя Gottschalk, Godescalc (гоцкага імя Gudescalcus). Фармант -шалк- (-скалк-) празь імя Скаламонт зьвязвае Готшалка (Гудэскалка) з германскім імём Жыгімонт[1], а празь імя Коншалк — з германскім імём Конрад[2]. Зь іншага боку фармант -гуд- (-гот-) празь імя Гудзігерд зьвязвае Готшалка (Гудэскалка) зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну)[3]
Фармант -гот- (-гуд-) тлумачыцца ад германскага got і гоцкага guþs 'Бог' (літоўскія імёны Гелігуд, Саўгут, Сургут; гоцкія імёны Gudeleub, Godemund, Guderith), а фармант -скалк- (-шалк-) (германскія імёны Walscalch, Scaleman; гоцкія імёны Ascalc, Gudescalcus) — ад германскага scalh, стараверхненямецкага scals і гоцкага skalks 'слуга'. Такім парадкам, імя Готшалк азначае «слуга Бога»[4].
Носьбіты Рэдагаваць
- Готшалк (Гадэскалк) (?—743) — герцаг Бэнэвэнта (740—743)
- Готшалк з Орбэ (каля 803 — каля 868) — саксонскі багаслоў, манах і філёзаф
- Готшалк (каля 1010—1066) — князь бодрычаў (1031—1066; фактычна з 1044)
- Гадзіслаў Башка (Godislaus Basco) або Готшалк (Gotszalk)[5] — польскі храніст XIII стагодзьдзя
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18, 21—22, 25—26.
- ^ Starnawska M. O składzie społecznym kapituły poznańskiej w okresie rozbicia dzielnicowego // Kwartalnik Historyczny. Nr. 96 (3/4), 1989. S. 36, 45.