Войшалк (Вышалк) — мужчынскае імя.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Woyscha + Schalk
Wiso (Weise) + Schalk
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вышалк
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войшалк»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вайса (Waiso[1], Weise) і Скальк або Шальк (Scalc, Schalk) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Коншалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[7]. Такім парадкам, імя Войшалк азначае «адданы паляваньню»[8].

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка тлумачыць паходжаньне імя Войшалк ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech) шляхам даданьня да ўтваральнай асновы Voi- ці Vois- фармантаў 1—3 ступеняў -š-, -e(-o)l-, -(e,-o)k(o). Ад той жа асновы ўтварыліся ст.-польск. Wojsza, Wojszek і бел. Войша, Вайшэвіч[9]. Поўнае двухасноўнае імя падае пад 1267 году адна з польскіх кронік у паведамленьні[10]: «Dux Leo filius Danielis regis Rusie occidit Woyslaum filium Mendogi ducis Lithwanorum» («Князь Леў, сын караля Русі Данілы, забіў Войслава, сына герцага ліцьвінаў Міндоўга»).

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Войшалка — князя бодрычаў Готшалка[11]. Апроч таго, імя Gosschalk бытавала ў XV ст. у Рызе[12].

З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Войшалк лінгвіст і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў зьвяртае ўвагу на тое, што сучаснае летувіскае напісаньне гэтага імя «Vaišvilkas» істотна аддаляецца ад летапіснага і вытлумачваецца псэўдаэтымалягічна як 'гасьцінны воўк'[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (чэрвень 1260 году)[14]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[15]; и въ Молшелгове (1264—1267 гады)[16][17]; Воишелкъ, Вошелкъ, Вышелкъ або Вышелгъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Woisalk (Старэйшая Аліўская хроніка)[18]; Воишелгъ[19] або Въишелгъ[20] (Наўгародзкі першы летапіс); Воишелкъ Миндовговичь[21] або Войшеглъ[22] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Вошелегъ (Сафійскі першы летапіс)[23]; Voysalk або Woysalk (Ян Длугаш); Woyszełk (Хроніка Быхаўца)[24]; Войселк… Войселка Мендоговича (Хроніка літоўская і жамойцкая)[25]; Woyschalcus syn Mendoga (1872 год)[26][a].

Носьбіты

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Таксама:
    • Вісалг (у гістарычным германскім арэале адзначалася імя Alguis[27]): чоловеки подле его куничников… а Висалкга кузнеца (1440—1492 гады)[28]
  1. ^ Schiffmann K. Historisches Ortsnamen-Lexikon des Landes Oberösterreich. — Berlin, 1942. S. 465.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1303, 1622.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  6. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  9. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
  10. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 113.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49.
  12. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2, 2013. S. 243.
  13. ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 212.
  14. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 39.
  15. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 808.
  16. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 59.
  17. ^ Договор полоцкого князя Изяслава от имени Полоцка и Витебска с Ригой (1264—1267), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  18. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  19. ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
  20. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 112—113.
  21. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
  22. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 180.
  23. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 192.
  24. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 133.
  25. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 29—30.
  26. ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 997.
  27. ^ Noms de femmes relevés dans les divers cartulaires étudiés // Genèse médiévale de l'anthroponymie moderne. Tome II-2 : Persistances du nom unique. — Tours, 1992. P. 231—242.
  28. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  29. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.

Літаратура

рэдагаваць