Саламея Нерыс
Саламéя Не́рыс (па-летувіску: Salomėja Nėris), сапраўднае прозьвішча Бачынскайце, у замужжы — Бучэне (17 лістапада 1904, Кіршай, Сувальская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 ліпеня 1945, Масква, СССР) — летувіская паэтка. Народная паэтка Летувіскай ССР (1954 — пасьмяротна). Ляўрэатка Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Летувы (1938), а таксама Сталінскай прэміі першай ступені (1947 — пасьмяротна)[5].
Саламея Нерыс | |
Salomėja Nėris | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Salomėja Bačinskaitė |
Псэўданімы | Jūraitė, Liūdytė, Nėris |
Нарадзілася | 4 (17) лістапада 1904 |
Памерла | 7 ліпеня 1945[1][2][3] (40 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца, пісьменьніца, палітык, настаўніца |
Гады творчасьці | 1921-1945 |
Жанр | верш і апавядальная паэзія[d] |
Мова | летувіская мова[4] |
Дэбют | 1921 |
Значныя творы | „Diemedžiu žydėsiu“ (1938), „Eglė – Žalčių karalienė“ (1940) |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 17 лістапада 1904 году ў вёсцы Кіршай (цяпер Мар’ямпальскага павету Летувы) у сям’і заможных сялянаў. Самая старэйшая зь дзяцей, мела братоў Броніюса, Віктара і сястру Ануту[6].
Бацька Салямэі — Сымон Бачынскас, быў адукаваным чалавекам, прыхільнік сацыялістычных ідэяў. Маці — Уршуле Бачынскене-Жэмайціце, як і ўсе ейныя сваякі, адрозьнівалася пабожнасьцю, ейны брат навучаўся на сьвятара[6].
Салямэя навучалася ў сярэдняй школе ў Альвіце, з 1918 году — у мар’ямпальскай гімназіі, з 1919 году — у гімназіі ў Ваўкавішках. У гэтай навучальнай установе дзейнічала летувіская каталіцкая моладзевая арганізацыя, да якой далучылася Салямэя Нерыс. Часта наведвала школьныя вечарыны, на якіх чытала ўрыўкі лірычнай прозы і вершы. 1924 г. паступіла ў Летувіскі ўнівэрсытэт на факультэт тэалёгіі і філязофіі ў Коўне. Вывучала летувіскую літаратуру, нямецкую мову і літаратуру, пэдагогіку і псыхалёгію. У 1928 годзе скончыла ўнівэрсытэт. Выкладала нямецкую мову ў гімназіі ў горадзе Лазьдзеі. У 1929 годзе навучалася ў Вене[7].
З 1931 году жыла ў Коўне, давала ўрокі, рабіла пераклады і рэдагавала выданьні летувіскіх казак. Там яна сышлася з так званымі трэцефронтаўцамі — пісьменьнікамі левай і пракамуністычнай арыентацыі, у прыватнасьці з Казісам Борутам і Антанасом Вэнцлавам[7].
У 1928 годзе яна зьвязалася з падпольнай ячэйкай летувіскага камсамолу ў Ковенскім унівэрсытэце, у 1931 годзе стала сувязной Камінтэрну (псэўданім «Вірвіча», лет. — Virvyčia), у 1934—1936 гадах забясьпечвала кантакт з падпольнай камуністычнай газэтай «Žemaitijos tiesa», а ў 1936—1937 гг. — з кіраўнікамі камуністычных партыяў Летувы і Польшчы ў Парыжы[8].
У 1934—1936 гг. Салямэя Нерыс выкладала ў жаночай гімназіі ў Панявежы. У 1936 годзе выйшла замуж за архітэктара і скульптара Бэрнардаса Бучаса і ў 1937 г. жыла ў Парыжы[8].
Вярнуўшыся на радзіму, працавала ў ковенскай гімназіі. Нарадзіла сына Саўлюса (1937—2007). У 1940 годзе разам зь іншымі дэпутатамі Народнага сейму — пісьменьнікамі Л. Гірам, Ю. Палецкісам, П. Цьвіркаю — належала да так званай паўнамоцнай дэлегацыі, якая падала прашэньне Вярхоўнаму Савету СССР аб прыняцьці Летувы ў склад Савецкага Саюзу. У 1941 годзе стала дэпутаткай Вярхоўнага Савету СССР. Напісала паэму, ў якой услаўляла Ё. Сталіна, і вершы, у якіх апявала камуністычную партыю і савецкую ўладу, у прыватнасьці паэму «Шлях бальшавіка» і «Чацвёра» — пра чатырох летувіскіх камуністаў, расстраляных у 1926 годзе[9].
Падчас Другой сусьветнай вайны Салямэя Нерыс і ейны сын знаходзіліся ў эвакуацыі ў Маскве, Пензе і Ўфе. У 1944 годзе паэтка вярнулася ў Летуву, а 7 ліпеня 1945 году памёрла ў маскоўскай лякарні ад раку печані. 9 ліпеня яе пахавалі каля Ковенскага гістарычнага музэя, а ў 1992 годзе перапахавалі на Пятрашунскіх могілках у Коўне[10].
У Коўне, у доме, дзе паэтка жыла ў 1938—1941 гадах, у 1962 годзе адкрылі мэмарыяльны музэй Салямэі Нерыс (філіял Музэя летувіскай літаратуры імя Майроніса)[10].
Псэўданім
рэдагавацьУ 1921 годзе Салямэя Нерыс пачала друкаваць вершы пад псэўданімамі Юрайце (Jūraitė) і Людзіце (Liūdytė) у газэце «Ateities žiedai», якую друкавалі футурысты. Але з 1923 году падпісваецца псэўданімам Nėris (Нерыс ці Нярыс). У аснове псэўданіма ляжыць назвы вялікай летувіскай ракі Вяльлі — Нярыс (Neris). Праўда, паэтка крыху падкарэктавала назоў, зьмянішўны е на ė: у адрозьненьне ад назвы ракі Нярыс ейны псэўданім чытаецца, як Нерыс ці Нэрыс[11]. З таго часу, асабліва з 1924 году, ейныя вершы і кнігі выходзілі пад гэтым імем[11].
З псэўданімам зьвязана адна непрыемная гісторыя. У 1940 годзе Салямэя атрымала лісты ад сваіх вучняў, у якім яны назвалі яе здрадніцай радзімы і папрасілі не ўжываць гэтага псэўданіма. Тады паэтка дадала дыякрытычны значок над «е», і, такім чынам, слова «Нерыс» страціла прамую сувязь з назвай ракі «Нярыс»[12].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1921 годзе адбыўся дэбют паэткі[10].
У 1927 годзе выйшаў у сьвет першы зборнік вершаў «Anksti rytą» («Рана раніцай»). Другі зборнік «Pėdos smėly» («Сьляды на пяску», 1931) стаў сьведчаньнем глыбокай духоўнай крызы. У гэтым жа годзе Салямэя Нерыс пачала друкавацца ў пракамуністычнай літаратурнай газэце «Trečias frontas» («Трэці фронт»). Там жа апублікавана абяцаньне паэткі працаваць дзеля камуністычнай будучыні. Гэты артыкул напісалі галоўны рэдактар газэты Костас Корсакас і крытык Валдзіс Драздаўскас. Саму Нерыс больш цікавіла паэзія, чым палітычныя дэклярацыі[13].
Зборнік «Per lūžtantį ledą» («Па ломкім лёдзе», 1935) прасякнуты сацыяльнымі матывамі. Лепшую, як лічылі чытачы, крытыкі і гісторыкі літаратуры, кнігу «Diemedžiu žydėsiu» («Палыном зацьвіту», 1938) адзначаны Дзяржаўнай літаратурнай прэміяй Летувы[14].
Салямэя Нерыс таксама напісала паэмы-казкі для дзяцей «Сіротка», «Эгле, каралева вужоў» (1940)[10].
Паэтка перастварыла на летувіскую мову творы такіх расейскіх пісьменьнікаў, як Аляксандар Пушкін, Іван Тургенеў, Максім Горкі, Уладзімір Караленка, Самуіл Маршак і Ганна Ахматава[11].
У 1971 годзе ў Менску выйшла ў сьвет кніга перакладаў паэзіі Салямэі Нерыс — «Калі зямля прачынаецца: выбранае».[15]
Творы
рэдагаваць• «Anksti rytą», 1927 m.
• «Pėdos smėly», 1931 m.
• «Per lūžtantį ledą», 1935 m.
• «Diemedžiu žydėsiu», 1938 m.
• «Eglė žalčių karalienė», 1940 m.
• «Dainuok, širdie, gyvenimą», 1943 m.
• «Lakštingala negali nečiulbėti», 1945 m.
• «Baltais takeliais bėga saulytė», 1956 m.
• «Širdis mana — audrų daina», 1959 m.
• «Kur baltas miestas», 1964 m.
• «Laumės dovanos», 1966 m.
• «Negesk, žiburėli», 1973 m.
• «Kaip žydėjimas vyšnios», 1978 m. • «Prie didelio kelio», 1994 m. (kt. pav. — Lakštingala negali nečiulbėti).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Нерис Саломея // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 17 : Моршин — Никиш. — С. 510—511.
- ^ Salomeja Bacinskaite // FemBio database (ням.)
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Salomėja Nėris: archyvai. — Kaunas: Maironio lietuvių literatūros muziejus, 2004, 111 p.
- ^ а б Viktoras Alekna. Salomėja: biografinė apybraiža. — Vilnius: Mūsų Knyga, 2006.
- ^ а б Rokas Subačius. Dramatiškos biografijos: kovotojai, kūrėjai, karjeristai, kolaborantai… — Vilnius: Mintis, 2019.
- ^ а б Petras Palilionis. Mažoji pesimistė, didžioji lyrikė. Išlikę savimi. — Kaunas: Varpas, 1997, 140—156 p.
- ^ Salomėja Nėris: archyvai. — Kaunas: Maironio lietuvių literatūros muziejus, 2004.
- ^ а б в г Nėris Salomėja, tekstai.lt, http://www.tekstai.lt/tekstai/297-neris-salomeja
- ^ а б в Salomėja Nėris, www.vle.lt, https://www.vle.lt/straipsnis/salomeja-neris/
- ^ Rokas Subačius. Dramatiškos biografijos: kovotojai, kūrėjai, karjeristai, kolaborantai… — V.: Mintis, 2005. 443 p.: iliustr., p. 79-97.
- ^ Viktorija Daujotytė. Salomėja Nėris: Fragmento poetika. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005.
- ^ Aleksandras Žalys. Salomėja Nėris — mūsų dvasios poetė. Klaipėda: Klaipėdos universiteto leidykla, 2005.
- ^ Іна Студзінская, Беларуская паэзія загучала па-літоўску, 13 лістапада 2008, Радыё Свабода, https://www.svaboda.org/a/1348629.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|