Антанас Вэнцлава
Антанас Вэнцлава (па-летувіску: Antanas Venclova; 7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня 1905] 1906, Трэмпэне(lt) — 28 чэрвеня 1971, Вільня) — летувіскі і савецкі палітычны дзяяч, паэт, журналіст і перакладнік.
Антанас Вэнцлава | |
![]() | |
дэпутат Вярхоўнага Савету СССР | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 студзеня 1906[1][2][3] Трампіняй[d], Кальварыйскі павет[d], Сувальская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
28 чэрвеня 1971[1][2][3] (65 гадоў) Вільня, Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[1] |
Партыя: | РКП(б) |
Дзеці: | Томас Вэнцлава |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Навучаўся ва ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1936 наведаў Савецкі Саюз, захапіўшыся ягоным дзяржаўным строем і культурай. Да II сусьветнай вайны працаваў настаўнікам і рэдагаваў пракамуністычныя часопісы Trečias frontas (Трэці фронт) і Prošvaistė.
Пасьля акупацыі Летувы Саветамі ў 1940 Антанас Вэнцлава быў прызначаны міністрам адукацыі Летувіскай ССР. Быў абраны ў «Народны сэйм» і ўваходзіў у склад дэлегацыі, якая ў Маскве дамагалася ўваходу ЛетССР у склад СССР.
Пасьля нямецкага нападу на Савецкі Саюз у 1941 року ён адступіў на ўсход разам з Чырвонай Арміяй і падчас акупацыі заставаўся ў РСФСР, вярнуўшыся на радзіму ў 1944.
У 1947 атрымаў Сталінскую прэмію. Напісаў словы летувіскага гімну і пераклаў на летувіскую мову гімн СССР.
У 1954—1959 быў старшынём Летувіскага саюзу пісьменьнікаў.
Сям’яРэдагаваць
Сын, Томас Вэнцлава — паэт і палітычны дысыдэнт.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127168303 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г SNAC — 2010.