Майроніс

летувіскі сьвятар, пісьменьнік

Майроніс (па-летувіску: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расенскі раён — 28 чэрвеня 1932, Коўна) — летувіскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік летувіскага рамантызму; тэоляг, каталіцкі сьвятар.

Майроніс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 кастрычніка (2 лістапада) 1862[1]
Памёр 28 чэрвеня 1932(1932-06-28)[2][3][4] (69 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, тэоляг, прафэсар унівэрсытэту, перакладнік, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, літаратуразнаўца, літаратар
Мова летувіская мова[5]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю і валоданьне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.

У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філялягічным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце Сьвятога Уладзімера.

У 1884 годзе па жаданьні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную сэмінарыю. Пасьля яе заканчэньня ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбурскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.

У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай сэмінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.

У 1894—1909 гадах прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэміі; з 1903 году доктар тэалёгіі. У 1922—1932 гадах загадчык катэдры маральнай тэалёгіі Летувіскага ўнівэрсытэту ў Коўне (з 1930 гады Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым унівэрсытэце летувіскую літаратуру.

Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Коўне і іншых гарадах Літвы.

Беларускія пераклады

рэдагаваць

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Майронис // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Maironis // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ Maironis // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).