Пітэр Паўль Рубэнс

(Перанакіравана з «Рубэнс»)

Пі́тэр Паўль Ру́бэнс (па-нідэрляндзку: Peter Paul Rubens; 28 чэрвеня 1577, Зыген — 30 траўня 1640, Антвэрпэн) — флямандзкі мастак і прыхільнік экстравагантнага стылю барока, які падкрэсьліваў рух, колер і пачуцьцёвасьць. Творчасьць Рубэнса ёсьць арганічны сплаў традыцыяў рэалізму Пітэра Брэйгеля Старэйшага з дасягненьнямі вэнэцыянскай школы.

Пітэр Паўль Рубэнс
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1577[1][2]
Месца нараджэньня Зыген
Дата сьмерці 30 траўня 1640(1640-05-30)[3][4][5][…] (62 гады)
Месца сьмерці Антвэрпэн
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак малюнак
Навуковая сфэра малярства
Месца працы
Гады дзейнасьці XVI стагодзьдзе[7]
Сябра ў Антверпенская гільдыя Святога Лукі[d]
Жанры гістарычны жывапіс[1], рэлігійны жывапіс[d], ню, партрэтнае маляваньне[d][8], міталягічнае малярства[d], пэйзаж[1], партрэт[1], побытавы жанр[d][1], рэлігійнае мастацтва[d][1] і анімалістыка[d][1]
Плынь барока
Пад уплывам Паолё Вэранэзэ і Пітэр Брэйгель Старэйшы
Подпіс Выява аўтографу

Акрамя фундацыі вялікай студыя ў Антвэрпэне, якая вырабляла карціны, карыстаючыеся попытам сярод шляхецтва ўсёй Эўропы, Рубэнс быў адукаваным гуманістычным навукоўцам, калекцыянэрам твораў мастацтва, і дыпляматам. Пітэр быў прысьвечаны ў рыцары, як каралём Гішпаніі Філіпам IV, гэтак і каралём Ангельшчыны Карлам I. Акрамя маштабных працаў на міталягічныя й рэлігійныя тэмы заўмаўся пісаньнем партрэтаў і пэйзажаў. Рубэнс быў дастаткова пладавітым мастаком, то бок каталёг ягоных твораў, які быў складзены Майклам Жафэ, пералічвае 1403 твораў без уліку шматлікіх асобнікаў, зробленых у ягонай майстэрні[9].

Працы, якія замаўлялі ў яго, у асноўным былі карцінамі, якія адлюстроўвалі гістарычныя падзеі ці постаці, а таксама ўключалі ў сябе рэлігійныя й міталягічныя сюжэты й сцэны паляваньня. Рубэнс маляваў партрэты, асабліва сяброў, і аўтапартрэты, а ў далейшым жыцьці намаляваў некалькі пэйзажаў. Рубэнс распрацаваў шэраг габэленаў і гравюраў, а таксама размаляваў уласны дом.

Біяграфія

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Рубэнс нарадзіўся ў Зыгене, Вэстфалія, у сям’і Яна Рубэнса й ягонай жонкі Марыі. Ягоны бацька належыў да кальвінізму, а маці зьбегла з Антвэрпэна ў Кёльн ў 1568 годзе, пасьля павелічэньня рэлігійных узрушэньняў і перасьледу пратэстантаў у пэрыяд панаваньня ў Гішпанскіх Нідэрляндах Фэрнанда Альварэса дэ Таледа. Ян Рубэнс быў юрыдычным дарадцам і палюбоўнікам Ганны Саксонскай, другой жонкі Вільгэльма Аранскага, ён жыў на той час у палацы ў Зыгене ў 1570 годзе. Пасьля зьняволеньня Ян Рубэнса праз раман з Ганнай у 1577 годзе нарадзіўся Пітэр Паўль Рубэнс. Жыць даводзілася ў беднасьці, бо Яну Рубэнсу было не дазволена працаваць паводле спэцыяльнасьці, а Марыя займалася агародніцтвам і здавала пакоі ў доме, якія перадалі ёй ейныя сваякі. Сям’я вярнулася ў Кёльн на наступны год пасьля таго як скончыўся перасьлед Рубэнсаў. У Кёльне Ян Рубэнс сам стаў навучаць сваіх дзяцей Сьвятому Пісаньню, лацінскае і францускае мовам. Аднак сямейны дабрабыт скончыўся ў 1587 годзе пасьля таго як Ян сканаў, захварэўшы на ліхаманку. Старэйшы сын Ян Баптыст назаўжды зьехаў у Італію, дзе й памёр, неўзабаве ад хваробаў памерлі яшчэ трое дзяцей. У 1589 годзе, праз два гады пасьля сьмерці бацькі, Рубэнс з маці пераехаў у спустошаны вайною Антвэрпэн, дзе быў хрышчоны ў каталіцтва. Рэлігія заўмала бачнае месца ў вялікай частцы працаў Рубэнс, калі пазьней ён стаў адным зь вядучых мастакоў каталіцкага контрарэфармацыйнага стылю жывапісу[10]. Рубэнс пісаў: «Мой запал зыходзіць зь нябёсаў, а не ад зямных разважаньняў».

У Антвэрпэне Рубэнс атрымаў гуманістычную адукацыю, вывучаючы латынь і клясычную літаратуру. У чатырнаццаць гадоў ён стаў вучнем ў Тобіаса Вэргахта. Пасьля ён вучыўся ў двух вядучых мастакоў гораду таго часу, пэрыяду позьняга маньерызму, Адама ван Ноорта й Ота ван Вээна[11]. Многае зь ягоных самых раньніх працаў складі капіяваньні працаў ранейшых мастакоў, як то дрэварыт Ганса Гальбайна Малодшага й гравіроўка Марчантаніё Раймондзі. Рубэнс скончыў сваё навучаньне ў 1598 годзе, калі ўвайшоў у гільдыю Сьвятога Лукі ў якасьці незалежнага майстра[12].

Жыцьцё ў Італіі

рэдагаваць
 
Конны партрэт герцага Лерма, 1603 год, музэй Прада, Мадрыд
 
Маці Божая з дзіцем аблюбаваным анёламі, 1608 год, Рым

У 1600 годзе Рубэнс адправіўся ў Італію. Ён спыніўся спачатку ў Вэнэцыі, дзе ён убачыў карціны Тыцыяна, Вэранэзэ й Тынтарэта, перш чым пасяліцца ў Мантуі пры двары герцага Вінчэнца I Гонзага. Афарбоўка й кампазыцыі Вэранэзэ й Тынтарэта зрабілі непасрэдны ўплыў на жывапіс Рубэнса й ягоныя больш позьнія працы, стыль якіх адрозьніваўся моцным уплывам Тыцыяна. Пры фінансавай падтрымцы з боку герцага, Рубэнс пазьней адправіўся ў Рым праз Флярэнцыю ў 1601 годзе. Там ён вывучаў клясычнае грэцкае й рымскае мастацтва й капіяваў працы італьянскіх майстроў, як то эліністычная скульптура «Ляакоан і ягоныя сыны», якая асабліва паўплывала на яго, а таксама працы Мікелянджэлё, Рафаэль і Леанарда да Вінчы. Таксама Рубэнс знаходзіўся пад уплывам вельмі натуралістычных карцінаў Караваджа. Пазьней ён зрабіў копію адной з карцінаў гэтага мастака «Злажэньне ў магілу Хрыста», рэкамэндаваўшы яе свайму заступніку, герцагу Мантуі, а таксама згуляў важную ролю ў набыцьці адной зь ягоных твораў для царквы дамініканцаў у Антвэрпэне. Падчас гэтага першага знаходжаньня ў Рыме, Рубэнс скончыў працу над сваім першым заказаным алтаром для рымскай царквы Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ.

Рубэнс накіраваўся ў Гішпанію з дыпляматычнай місіяй у 1603 годзе, дастаўляючы падарункі ад Гонзага да Філіп III. Знаходзячыся там, ён азнаёміўся з шырокімі калекцыямі Рафаэля й Тыцыяна, якія былі сабраны Філіпам II. Ён таксама намаляваў партрэт герцага Лерма на кані ў час ягонага знаходжаньня ў Мадрыдзе, які дэманструе ўплыў такіх працаў, як выява Карла V, зробленая Тыцыянам. Гэтае падарожжа стала першым з многіх падчас ягонай кар’еры, у якім ён аб’яднаў мастацтва й дыпляматыю.

У 1604 Рубэнс вярнуўся ў Італію, дзе заставаўся на працягу наступных чатырох гадоў, спачатку ў Мантуі, а затым у Генуі й Рыме. У Генуі, Рубэнс пісаў шматлікія партрэты. З 1606 па 1608 гады ён пераважна знаходзіўся ў Рыме. У гэты пэрыяд Рубэнс атрымаў пры садзейнічаньні кардынала Якопа Сэра, свой найбольш важны заказ на аппрацоўку алтара ў новай царкве гораду, Санта-Марыя-ін-Валічэльля, таксама вядомая як К’еза Нуова.

Вопыт Рубэнса ў Італіі працягваў ўплываць на ягоныя працы. Ён працягваў пісаць шматлікія лісты й карэспандэнцыю на італьянскае мове, падпісваючы іх як П’етра Паолё Рубэнс.

Вяртаньне ў Антвэрпэн

рэдагаваць
 
Узрушэньне крыжа. 1610—1611 гады

Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў 1608 годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд з Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем Антвэрпэнскай дамовы ў красавіку 1609 году, якая паклала пачатак Дванацацігадовага міру. У верасьні таго ж году Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам Альбэрта VII і ягонай жонкі Ізабэлы Кляры Эўгеніі, кіраўнікамі Нідэрляндаў. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў Брусэлі, а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў 1633 годзе й працаваў ня толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі 3 кастрычніка 1609 году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.

У 1610 годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты Будынак Рубэнса ёсьць музэй, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады Антоніс ван Дэйк, які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам Франсам Снэйдэрсам, які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «Прыкутаны Прамэтэй», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком Янам Брэйгелем Старэйшым.

Алтарныя карціны, як то «Узрушэньне крыжа» 1610 году й «Зьняцьцё з крыжа» 1611—1614 году, вырабленыя паводле заводы ўласьнікаў Сабору Маці Боскай, былі асабліва важныя для Рубэнса, якія далі яму магчымасьць дасягнуць славу як вядучага жывапісца Фляндрыі адразу па ягоным вяртаньні. Гэтак карціна «Узрушэньне крыжа» сьведчыць пра сынтэз паміж працай Тынтарэта «Укрыжаваньне» для Скуолы Сан-Рока, дынамічнымі фігурамі Мікелянджэлё й асабістым стылем Рубэнса. Гэтая карціна ёсьць выдатным прыкладам рэлігійнага мастацтва барока[13].

Акрамя таго Рубэнс вырабляў гравюры для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра Бальтазара Марэтуса, уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых афортаў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюраў спэцыялістам, як то Люкасу Форстэрману, Паўлюсу Понтыюсу й Вілему Панээльсу[14]. Мастак таксама аформіў аўтарскае права на свае творы для друкаваных выданьняў у Галяндыі, дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў Ангельшчыне, Францыі й Гішпаніі[15]. Рубэнс наняў шэраг гравэраў, падрыхтаваных Крыстофэлем Егерам, якіх ён старанна навучаў працаваць у больш энэргічным стылі, да якога імкнуўся сам. Рубэнс таксама стварыў апошнія значныя значныя творы ў тэхніцы дрэварыту, да ягонага адраджэньня ў XIX стагодзьдзя[16].

Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі

рэдагаваць
 
Партрэт Ганны Аўстрыйскай, якая зьяўлялася каралевай Францыі. Праца зроблена ў пэрыяд 1622–—1625 гадоў.
 
Падзеньне чалавека, 1628—1629 год, музэй Прада, Мадрыд

У 1621 годзе каралева-маці Францыі, Марыя дэ Мэдычы, запрасіла ў Рубэнса дзьве вялікія алегарычныя цыклі сьвяткаваньня свайго жыцьця й жыцьця свайго нябожчыка мужа, Гэнрыха IV для Люксэмбурскага палаца ў Парыжы. Цыкль Марыі Мэдычы, якія зараз знаходзіцца ў Люўры, быў усталяваны ў 1625 годзе, і хоць Рубэнс пачаў працу над другой сэрыяй карцінаў яна ніколі не была завершана. Марыя была выслана з Францыі ў 1630 годзе сваім сынам, Людовікам XIII, дзе й памерла ў 1642 годзе ў тым жа доме ў Кёльне, дзе Рубэнс жыў у дзяцінстве.

Пасьля заканчэньня перамір’я на дванаццаць гадоў у 1621 годзе, гішпанскія Габсбургі даручылі Рубэнсу шэраг дыпляматычных місіяў. У 1624 годзе францускі амбасадар пісаў з Брусэлю: «Рубэнс тут, каб зрабіць партрэт князя Польшчы, запрошанага па загадзе інфанты»[17]. Знаходзячыся ў Парыжы ў 1622 годзе з мэтай абмеркаваньня цыклю для Марыя Мэдычы, Рубэнс займаўся выведнай дзейнасьцю, зьбіраючы інфармацыю, што ў той час было важнай задачай дыпляматаў. Ён абапіраўся на сваё сяброўства зь Нікаля-Клёдам Фабры дэ Пэйрэскам, каб атрымаць інфармацыю пра палітычныя падзеі ў Францыі[18]. Паміж 1627 і 1630 гадамі дыпляматычная кар’ера Рубэнса была асабліва актыўнай, то бок неаднаразова перамяшчаецца паміж Гішпаніяй і Ангельшчынай у спробе прынесьці мір паміж Гішпанскімі Нідэрляндамі й Злучанымі Правінцыямі. Ён таксама зьдзейсьніў некалькі паездак у паўночныя Нідэрлянды ў якасьці мастака й дыплямата. Пры каралеўскіх дварох ён часам сустракае стаўленьне, што прыдворныя не павінны выкарыстоўваць свае рукі ў мастацтве або гандлі, аднак гэта не перашкодзіла яму атрымаць рыцарскія чыны. Менавіта ў гэты пэрыяд Рубэнс двойчы стаў рыцарам, спачатку гішпанскі кароль Філіпа IV ў 1624 годзе дараваў яму шляхетны тытул, затым у Ангельшчыне Карл I узнагародзіў мастака рыцарскім тытулам у 1630 годзе. Пасьля некалькі месяц тое самае зрабіў і Філіп IV[19]. Акрамя таго, Рубэнс быў удастоены званьня ганаровага магістра ў Кембрыдзкім унівэрсытэце ў 1629 годзе[20].

У 1628—1629 гадох Рубэнс быў у Мадрыдзе на працягу васьмі месяцаў. У дадатак да дыпляматычных перамоваў, ён выканаў шэраг важных працаў для Філіпа IV і прыватных кліентаў. Ён зноўку пачаў вывучэньне карцінаў Тыцыяна, капіюючы ягоныя працы, уключаючы «Падзеньне чалавека» (1628—1929)[21]. У час гэтага падарожжа, ён пасябраваў з прыдворным мастаком Дыега Вэляскесам і сплянаваў разам зь ім сумеснае падарожжа ў Італію на наступны год. Аднак у хуткім часе Рубэнс вярнуўся ў Антвэрпэн і Вэляскес зьдзейсьніў паездку безь яго[22].

Знаходжаньне Паўля ў Антвэрпэне было кароткім, і ён неўзабаве прыбыў ў Лёндан, дзе заставаўся да красавіка 1630 году. Важнай працай гэтага пэрыяду зьяўляецца «Алегорыя вайны й сьвету» (1629, Нацыянальная галерэя, Лёндан)[23]. Гэтая праца, якая добра ілюструе сур’ёзную заклапочанасьць мастака аб міры, была дадзена Карлу I у якасьці падарунка.

У той час як міжнародная рэпутацыя Рубэнса сярод калекцыянэраў і магнатаў па ўсёй Эўропе працягвала расьці на працягу гэтага дзесяцігодзьдзя, ён і ягоныя сэмінарысты працягвалі пісаць манумэнтальныя росьпісы для мясцовых заступнікаў у Антвэрпэне. «Усьпеньне Найсьвяцейшай Панны Марыі» (1625—1626) для сабора ў Антвэрпэне зьяўляецца адным зь яркіх прыкладаў такой працы.

Апошнія гады

рэдагаваць
 
Помнік Рубэнсу, усталяваны ў Антвэрпэне.

Апошняе дзесяцігодзьдзе Рубэнс правёў у Антвэрпэне й ягоных ваколіцах. Ён працаваў над творамі, замоўленымі замежнымі мэцэнатамі, як то ён расьпісаў карцінамі столь Банкетынг-Гаўса ў палацы Ўайтгол, які належыў Ініга Джонзу. Акрамя таго Рубэнс займаўся больш пэрсанальнымі мастацкімі кірункамі.

У 1630 годзе, праз чатыры гады пасьля сьмерці першай жонкі Ізабэлы, 53-гадовы жывапісец ажаніўся з пляменьніцай першай жонкі, 16-гадовай Элен Фурман. Элен натхніла мастака на стварэньне шэрагу карцінаў 1630-х гадох, у тым ліку «Сьвятая Вэнэра» (Музэй гісторыі мастацтва, Вена), «Тры грацыі» й «Парыскі суд» (абодва музэй Прада, Мадрыд). У апошняй карціне, зробленай для гішпанскага двара, маладая жонка мастака была ўвасобленая ў постаці Вэнэры. У інтымным партрэце вядомым як «Элен Фурман у футры», жонка Рубэнса нават часткова намаляваная паводле клясычных скульптураў Вэнэры Кнідзкай, гэтак сама і паводле вобразу Вэнэры Мэдыцэйскай.

У 1635 годзе Рубэнс набыў маёнтак па-за межамі Антвэрпэна, вядомы як Стээн, дзе праводзіў большую частку свайго часу. Пэйзажы, як то «Від Стээна ўранку» (Нацыянальная галерэя, Лёндан) і «Фэрмэры, якія вяртаюцца з палёў» (Галерэя Піцьці, Флярэнцыя), адлюстроўваюць асабісты характар ​​многіх ягоных пазьнейшых твораў. Рубэнс таксама зьвяртаўся да нідэрляндзкіх традыцыяў Пітэра Брэйгеля Старэйшага для натхненьня ў пазьнейшых творах, як то «Флямандзкі кiрмаш» 1630 году (Люўр, Парыж). Не зважаючы на высокую актыўнасьць, Рубэнс знайшоў час, каб заняцца іншымі справамі. Гэтак, ён перапісваўся з інфантай Ізабэлай і Амброзіё Сьпінолям, захапляўся калекцыяй разьбяных камянёў, цікавіўся кнігадрукаваньнем і вырабіў вялікую колькасьць тытульных старонак, рамак, застаўкі і віньетак для друкарні Крыстофа Плянтэна. Калі ў 1635 годзе, праз год пасьля сьмерці кіраўніцы нідэрляндзкім земляў інфанты Ізабэлы, кароль Філіп IV прызначыў свайго брата, кардынала-арцыбіскупа Таледа Фэрдынанда, кіраўніком гэтае краіны, Рубэнсу было даручана стварыць мастацкую частку ўрачыстасьцяў з нагоды зьяўленьня ў горадзе новага штатгальтэру. Паводле эскізаў, падрыхтаваных вялікім мастаком, былі пабудаваныя й размаляваныя трыюмфальныя аркі й дэкарацыі, якія ўпрыгожвалі гарадзкія вуліцы.

30 траўня 1640 году Рубэнс памёр ад сардэчнай няздатнасьці ў выніку хранічнае падагры. Цела мастака ў той жа дзень было перанесенае ў Сінт-Якабскерк, у склеп сям’і Фурман. Цырымонія адбылася 2 чэрвеня. Аднак падзел маёмасьці і ўладкаваньне ўсіх спрэчак занялі ў спадчыньнікаў каля пяці гадоў. У мастака было восем дзяцей, тры зь іх нарадзіліся ў шлюбе з Ізабэлай, і пяцёра ў шлюбе з Элен. Ягонае малодшае дзіця нарадзілася праз восем месяцаў пасьля ягонай сьмерці. Шмат хто з нашчадкаў абраліся шлюбам з важнымі шляхецкімі сем’ямі Антвэрпэну.

  1. ^ а б в г д е ё RKDartists (нід.)
  2. ^ BeWeB
  3. ^ Peter Paul Rubens (нід.)
  4. ^ P. P. Rubens — 2009.
  5. ^ Peter Paul Rubens // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ portret van Job door de duivelen gekweld. Gesigneerd P.P. Rubens, gravure, drukker L. Vorsterman. Periode 1600-1650.
  8. ^ https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp07501/sir-peter-paul-rubens?role=art
  9. ^ Nico Van Hout (1979). «Met bijzondere aandacht voor de onderschildering en andere onderliggende stadia in het werk van P. P. Rubens». KU Leuven.
  10. ^ Belkin 1998. С. 11—18.
  11. ^ Held 1983. С. 14—35.
  12. ^ Belkin 1998. С. 22—38.
  13. ^ Martin 1977. С. 109.
  14. ^ Pauw-De Veen, Lydia de (1977). «Rubens and the graphic arts». In: Connoisseur CXCV/786. — С. 243—251.
  15. ^ Hottle, Andrew D. (2004). «Commerce and Connections: Peter Paul Rubens and the Dedicated Print». Nederlands Kunsthistorisch Jaarboek, выд. 55. — С. 54—85.
  16. ^ A Hyatt Mayor (1971). «Prints and People». Metropolitan Museum of Art/Princeton. — С. 427—432. — ISBN 0-691-00326-2.
  17. ^ «Peter Paul Rubens». www.nndb.com
  18. ^ Auwers 2010. С. 25.
  19. ^ Auwers 2010. С. 32.
  20. ^ Belkin 1998. С. 339–340.
  21. ^ Belkin 1998. С. 210–218.
  22. ^ Belkin 1998. С. 217–218.
  23. ^ «Minerva protects Pax from Mars ('Peace and War')». The National Gallery.

Літаратура

рэдагаваць
  • Belkin, Kristin Lohse Rubens. — Phaidon Press, 1998. — ISBN 0-7148-3412-2
  • Held, Julius S. Thoughts on Rubens' Beginnings. Ringling Museum of Art Journal. — 1983. — ISBN 0-916758-12-5
  • Martin, John Rupert Baroque. — HarperCollins, 1977. — ISBN 0-06-430077-3
  • Auwers, Michael Pieter Paul Rubens als diplomatiek debutant : het verhaal van een ambitieus politiek agent in de vroege zeventiende eeuw. — Amersfoort: Slothouwer, 2010.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць