Афрадыта

багіня грэцкай міталёгіі

Афрады́та (па-старажытнагрэцку: Ἀφροδίτη; Понтыя, Лімэнія, Анадыямена, Кіпрыда) — першапачаткова багіня ўрадлівасьці, затым багіня каханьня.

Афрадыта

Вэнэра Арлезіянская
багіня прыгажосьці й каханьня
Сымбалі мірт, ружа, мак і яблык
Маці Дыёна
Дзеці Эрат
Гара Алімп
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі Вэнэра

Афрадыта абуджае каханьне ў сэрцах багоў і людзей. Дзякуючы гэтаму яна пануе над сьветам. Ніхто ня можа пазьбегнуць ейнай улады. Толькі Атэна, Гестыя і Артэміда не падначаленыя ейнай магутнасьці[1]. Афрадыта — увасабленьне прыгажосьці і вечнай маладосьці.

Культ Афрадыты шырока распаўсюджаны ў Старажытнай Грэцыі, Малой Азіі ды на выспах Міжземнага мора, у Сыцыліі і асабліва на Кіпры.

Зьяўлялася ўлюбёным пэрсанажам антычных мастакоў.

Паводле імені Афрадыты названы астэроід 1388 Афрадыта.

Нараджэньне

рэдагаваць

Па раньняй вэрсіі нарадзілася з марское пены і кропляў крыві Ўрана каля выспы Кіфера, а ласкавы Зэфір прынёс яе на выспу Кіпру, там яе атачылі Оры і адвялі на Алімп. У клясычнай вэрсіі Афрадыта зьяўляецца дачкой Зэўса і Дыёны[2].

Пігмаліён

рэдагаваць

Жыў на Кіпры адзін мастак Пігмаліён, жыў у адзіноцтве, пазьбягаючы шлюбу, бо не падабалася яму аніводная дзяўчына. І зрабіў зь белай слановай косьці дзяўчыну незвычайнай прыгажосьці, ды так зрабіў, што, здавалася, яна вось зараз працягне руку яму, або зрушыць зь месца. Закахаўся мастак у яе, і стаў падносіць ёй розныя падарункі: прыгожыя каралі, запясьці, завушніцы. Падчас чарговых сьвятаў у гонар Афрадыты, Пігмаліён, каб не абурыць гнеў багоў на сябе, ня стаў прасіць у Афрадыты ажыўленьня статуі, таму папрасіў каб багіня даравала дзяўчыну падобную на абточаную ім косьць. Вярнуўшыся дадому, замест абточанай косьці — дзяўчыны, Пігмаліёна ўжо чакала сапраўдная прыгажуня. Вось так багіня каханьня Афрадыта даравала мастаку Пігмаліёну сапраўднае каханьне.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. — М: Государственное учебно — педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. — с.53
  2. ^ Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. — М: Искусство, 1989. — с.113

Літаратура

рэдагаваць
  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. — М: Государственное учебно — педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. — 464 с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. — М: Искусство, 1989. — 304 с.