Ню (мастацтва)

мастацкі твор, які ў якасьці асноўнага прадмету мае аголенае чалавечае цела

Ню (па-француску: nu — аголены) — мастацкі жанр у скульптуры, жывапісе, фатаграфіі і кінематографе, які паказвае прыгажосьць аголенага чалавечага цела.

Мужчына. Ню
Іржы Ружэк: Савецкае ігрыстае, 2010

Думаюць, што жанр ню ў выяўленчым мастацтве зарадзіўся ў эпоху Адраджэньня. Першыя выявы былі абмежаваны рамкамі мітаў, алегарычных, гістарычных і бытавых вобразаў. Джарджонэ, Тыцыян, Карэджа і іншыя мастакі гэтай эпохі ўвасаблялі ў сваёй творчасьці ідэальныя ўяўленьні аб жаночай прыгажосьці, пры гэтым часта дадаючы філязофска-паэтычныя адценьні. Для стылю барока былі характэрныя ўжо больш пышныя формы, а таксама жыцьцёвая краса юнай квітнеючай прыгажосьці. Творы ў гэтым стылі кажуць аб пачуцьцёвым, паўнакроўным успрыманьні сьвету. Адным з самых прыкметных прадстаўнікоў ню ў стылі барока зьяўляецца Пітэр Паўль Рубэнс. У XVIII стагодзьдзі ню зьяўляецца ўжо ў вобразах ракако. У карцінах зьяўляюцца вытанчана-грацыёзныя, пахатлівыя, прасякнутыя пачуцьцёвасьцю вобразы (Франсуа Бушэ). У пачатку 19 ст. некаторыя мастакі спрабавалі вярнуць клясычныя каноны прыгажосьці («Крыніца», 1856 г.), але ўжо ў сярэдзіне стагодзьдзя шэраг жывапісцаў выкарыстоўвалі ню для стварэньня саладжавыя, эклектычны твораў. Неўзабаве, дзякуючы творчасьці Эдуарда Манэ, жанр губляе мітычныя асацыяцыі, набываючы сучасны характар ​​(«Алімпія», 1863 г.). Але ў 20 ст. ў жывапісе жанр ню паступова пачаў вычэрпваць сябе, бо жывапісцы актыўна заняліся пошукамі новых мастацкіх сродкаў выяўленьня.

Літаратура

рэдагаваць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.11, Мн., 2000, С.400