Малю́нак – выява выкананая на плоскай паверхні з дапамогай графічных матэрыялаў.

Douglas Hamilton, Portrait, Tables Turned, 1856...jpg

Матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца для стварэньня малюнка могуць зьяўляцца любыя матэрыялы, якія застаўляе графічны сьлед на плоскай паверхні. Самымі папулярнымі матэрыяламі зьяўляюцца аловак, вугаль, туш, чарніла, крэйда і г.д.

Тэхніка малюнка, звычайна, мае назву ў залежнасьці ад матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў стварэньні малюнка.

Малюнак можа выконвацца як самастойна, так і для дапамогі ў стварэньні жывапісных, графічных, скульптурных працаў ці архітэктурных праектаў. Малюнкі, якія выкарыстоўваюцца для стварэньня вялікіх мастацкіх працаў, могуць мець уласную мастацкую каштоўнасьць.

Малюнак выкарыстоўваецца ў якасьці тэхнічнай базы для стварэньня буйных мастацкіх працаў, з-за чаго вывучаецца мастакамі, скульптарамі і архітэктарамі (існуе нават адукацыйны курс «акадэмічнага малюнка»). Малюнкі ствараюцца мастакамі пад час вывучэньня натуры, пад час пошуку кампазыцыйных рашэньняў графічных, жывапісных і скульптурных твораў (эскізы), пад час разьметкі карціны (падрыхтоўчы малюнак для жывапісу).

Малюнак, як самастойны твор, утварае ў эўрапейскім мастацтве асобны від графікі.