Ровенская Слабада
Ро́венская Слабада́ — вёска на поўдні Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Ёсьць цэнтрам аднайменнага сельсавету[3].
Ровенская Слабада | |
трансьліт. Rovienskaja Slabada | |
Першыя згадкі: | 1824 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рэчыцкі раён |
Сельсавет: | Ровенскаслабадзкі |
Вышыня: | 126[1] м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▲ 860 чал. (2004) |
нацыянальны склад: | беларусы |
колькасьць двароў: | 301 (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 247561[2] |
СААТА: | 3245878026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′42″ пн. ш. 30°18′53″ у. д. / 52.22833° пн. ш. 30.31472° у. д.Каардынаты: 52°13′42″ пн. ш. 30°18′53″ у. д. / 52.22833° пн. ш. 30.31472° у. д. |
± Ровенская Слабада | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Месьціцца за 18 км на поўдзень ад Рэчыцы і за 68 км на захад ад Гомелю. Побач знаходзіцца аўтадарога Р-33 Хвойнікі—Рэчыца. На захадзе мэліярацыйныя каналы. Прамалінейную вуліцу, блізкую да мэрыдыянальнай накіраванасьці, на поўдні перасякае крывалінейная вуліца. Пасярод галоўнай вуліцы да яе далучаецца кароткая вуліца. Двухбаковая забудова складаецца з драўляных сядзібаў. Працуюць аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, дзіцячы сад, калгас, камбінат побытавага абслугоўваньня, крама, лесапільня, лясьніцтва, млын, музычная і сярэдняя школы, музэй «Памяць» і цагельня[4]. У музэі «Памяць» захоўваюць капсулы з попелам усіх спаленых нямецкімі карнікамі вёсак Гомельскай вобласьці падчас Нямецка-савецкай вайны[5].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1639 годзе згадваецца як селішча ва ўладаньні Рэчыцкага кляштару дамініканцаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[6]. На пачатку ХІХ стагодзьдзя згадваецца ў якасьці сяленьня ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні (Расейская імпэрыя). З 1824 году ў мясцовай царкве сьвятога Мікалая захоўваліся мэтрычныя кнігі. У 1848 годзе пабудавалі новую драўляную царкву. На 1885 год была цэнтрам воласьці, што налічвала 20 сяленьняў з 665 дварамі. Паводле перапісу 1897 году, у Ровенскай Слабадзе працавалі аддзяленьне сувязі, капліца, карчма, народная вучэльня, хлебазапасная крама і царква. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ровенская Слабада абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Улетку 1918 году ў вёсцы стварылі партызанскі атрад лікам 250 чалавек, які ўдзельнічаў у баях супраць нямецкага войска. 8 сьнежня 1926 году Ровенская Слабада ўвайшла ў склад Беларуская ССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі. 9 чэрвеня 1927 году перайшла ў склад Гомельскай акругі. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, пачатковая школа і хата-чытальня. У 1931 годзе ўтварылі калгас імя Дзяржынскага і працавалі ваўначоска, вятрак, паравы млын, сталярня і шорная майстэрня. Падчас Нямецка-савецкай вайны дзейнічала падпольная група, якой кіравалі А.Ц. Дворнік і М.І. Зьвяртоўскі. У 1942 годзе нямецкія акупанты забілі 40 вяскоўцаў і спалілі 218 двароў. У лістападзе 1943 годзе ў баях за вёску загінула 232 чырвонаармейцы, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў парку каля клюбу. 14 лістапада 1943 году Чырвоную Слабаду заняло Савецкае войска. На фронце Нямецка-савецкай вайны загінула 226 вяскоўцаў. У сьнежні 1985 году адчынілі музэй «Памяць»[4].
Насельніцтва
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- В.М. Герненка — заслужаная настаўніца Беларусі[4]
- Уладзімер Дворнік (нар. 1963) — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2019 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ровенская Слабада // Надвор’е ў Беларусі, 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
- ^ Рэчыцкі РВПС (АПС Ровенская Слабада) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
- ^ Натальля Багамольнікава, Ірына Гапоненка. Рэчыцкі раён (Ровенскаслабодзкі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2006. — С. 292. — 382 с. — 1320 ас. — ISBN 985-458-131-4
- ^ а б в г Станіслаў Марцалеў, Уладзімер Бянько. Рэчыцкі раён (Ровенская Слабада) // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. 2, кніга 2. Гомельская вобласьць. — С. 357-358. — 520 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0330-6
- ^ Ня стала вёскі за адзін дзень // Зьвязда : газэта. — 14 лістапада 2013. — № 214 (27579). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ НГАБ у Мeнску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 98
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |