Расоны
Расо́ны — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Расонаў. Адміністрацыйны цэнтар Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4826 чалавек[1]. Знаходзяцца за 170 км на паўночны захад ад Віцебску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Дратунь (лінія Полацак — Невель). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Полацкам, Дрысай, Невелем.
Расоны лац. Rasony | |||||
Сядзіба | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1552 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Расонскі | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 4826 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2159 | ||||
Паштовы індэкс: | 211460 | ||||
СААТА: | 2242551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д.Каардынаты: 55°54′15″ пн. ш. 28°48′53″ у. д. / 55.90417° пн. ш. 28.81472° у. д. | ||||
± Расоны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://rossony.vitebsk-region.gov.by/ |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПаводле археалягічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка існавалі ўжо ў X—ХІІ стагодзьдзях[2]. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час яны знаходзілася ў валоданьні Ф. Корсака[3] і налічвалі 7 дымоў.
У Інфлянцкую вайну (1558—1582) Расоны акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Івана Тырана, але празь некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкай (з 1796 году — у Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні).
Паводле зьвестак Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту, на 1877 год у Расонах было 12 дымоў, дзеялі 2 царквы, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночая (1866) і мужчынская (1869) вучэльні, карчма. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазьнясенскай воласьці Полацкага павету.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расоны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Полацкім раёне.). У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 году да 12 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 году Расоны атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
13 лістапада 2005 году ў Расонах асьвяцілі кутны камень касьцёла пад тытулам Сьвятога Язафата Кунцэвіча[4]. 20 студзеня 2006 году адбылося зацьверджаньне гербу мястэчка. 19 красавіка 2010 году Расоны ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[5].
-
Палац, каля 1900
-
Палац, да 1941
-
Царква, 1941
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1905 год — 51 чал.; 1924 год — 135 чал.; 1999 год — 5,4 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,5 тыс. чал.; 2009 год — 5409 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 4946 чал.[8]; 2017 год — 4888 чал.[9]; 2018 год — 4826 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Расонах працуюць сярэдняя школа, цэнтар пазашкольнай работы.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Культура
рэдагавацьДзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова
рэдагавацьРасоны разьвіваюцца згодна з генэральнымі плянамі (1969, 1979), а таксама праектам плянаваньня цэнтру (1981). У забудове мястэчка будынкі розных тыпаў. Утварыліся 2—3-павярховыя жылыя кварталы. У цэнтры стаяць 2—5-павярховыя будынкі, парк. Цэнтральны пляц фармуецца пры ўезьдзе з боку Полацку.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Расонаў |
---|
Транспарт
рэдагавацьПраз Расоны праходзяць аўтамабільныя дарогі Р24 (Полацак — Расоны) і Р132 (граніца Расеі — Расоны — Каханавічы).
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ Расонах працуе Музэй баявой садружнасьці беларускіх, расейскіх, латыскіх і летувіскіх партызанаў, заснаваны ў 1978 годзе. Дзее дом паляўнічага. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Расоны»[11].
Славутасьці
рэдагаваць- Сядзіба (канец ХІХ ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1879)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква (1836)
Галерэя
рэдагаваць-
Сядзіба
-
Сядзіба, фрагмэнт
-
Царква Ўшэсьця Гасподняга
-
Царква
Асобы
рэдагаваць- Анатоль Канапелька (1939—2002) — беларускі паэт і перакладнік
- Аляксандар Ласкаўнёў (нар. 1949) — навуковец у галіне матэрыялазнаўства, акадэмік НАН Беларусі
- Уладзімер Шарабайка (нар. 1924) — навуковец-біёляг
- Дзяніс Урад (нар. 23 чэрвеня 1991) — афіцэр Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, палітычны вязень.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Целяшук В. Расоны «пастарэлі»(недаступная спасылка) // «Звязда» № 183 (26048), 26 верасьня 2007.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 509.
- ^ Жарнасек І. Асвячэнне вуглавога каменя ў Расонах // «Catholic.by», 22 лістапада 2005.
- ^ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 красавіка 2010 г. № 189 Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»(недаступная спасылка)
- ^ Чуракова Т. Расоны // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 112.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Список предприятий района на Россонский районный исполнительный комитет
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 498.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Расонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1994. — 557 с. ISBN 5-85700-118-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Пуртов А. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941-1944.//Полоцкое книжное издательство. 2012
- Цветкова Е. Сельские каникулы, или В гостях у сказки // «Туризм и отдых» №5 08.02.2007
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРасоны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў