Радзевічы
Радзе́вічы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сіпуркі. Уваходзяць у склад Вярховіцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця; за 14 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Каля паўночна-ўсходняй мяжы вёскі праходзіць мясцовая аўтамабільная дарога Н-343 (Высока-Літоўск — Вярховічы — Камянец).
Радзевічы лац. Radzievičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 109 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077[1] |
СААТА: | 1240826036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′44″ пн. ш. 23°32′28″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.54111° у. д.Каардынаты: 52°28′44″ пн. ш. 23°32′28″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.54111° у. д. |
± Радзевічы |
Назва
рэдагавацьРада або Рата (Rado, Rato) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў складзе маёнтку Вярховічы (належаў Ячыноўскай) Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1857 годзе паводле 10-й рэвізіі 382 рэвіскія душы. З 1860-х гадоў у Вярховіцкай воласьці. Паводле перапісу 1897 году, вёска ў Радзевіцкай сельскай грамадзе, 104 двары, 577 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня, побач знаходзіўся карчомны дом маёнтку Вярховічы, які належаў абшарніку Роту. На 1905 год 582 жыхары.
У гады Першай сусьветнай і польска-савецкай войнаў вёска была двойчы спаленая. З 1921 году паводле Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 1923 год 42 двары, 183 жыхары.
У 1939 годзе ў выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1940 годзе ў Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
За часамі Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 25 жыхароў вёскі. У 1942 годзе нямецкія войскі загубілі 12 мірных жыхароў.
На 1948 год у пачатковай школе 76 вучняў, працаваў калгас «Парыская камуна» (60 гаспадарак). З 1951 году ў складзе калгасу «Праўда» (60 гаспадарак). На 1960 год 517 жыхароў. З 1962 году ў Камянецкім раёне. З 1968 году ў Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёску перадалі зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 458 жыхароў; 1999 год — 167 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 71 двор, 143 жыхары; 2010 год — 109 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Каленкавічы».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц деревни Радевичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 2 чэрвеня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1206.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 79.