Радзевічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Радзе́вічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Радзевічы | |
трансьліт. Radzievičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Насельніцтва: | 109 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225077[1] |
СААТА: | 1240826036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′44″ пн. ш. 23°32′28″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.54111° у. д.Каардынаты: 52°28′44″ пн. ш. 23°32′28″ у. д. / 52.47889° пн. ш. 23.54111° у. д. |
Радзевічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Радзевічы |
Месьціцца за 30 км на паўночны захад ад Камянцу, за 59 км на поўнач ад Берасьця, за 14 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Каля паўночна-ўсходняй мяжы вёскі праходзіць мясцовая аўтадарога Н-343 (Высока-Літоўск — Вярховічы — Камянец).
Гісторыя Рэдагаваць
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Вярховічы (належаў Ячыноўскай) Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 382 рэвіскія душы.
- з 1860-х: у Вярховіцкай воласьці.
- 1897: паводле перапісу вёска ў Радзевіцкай сельскай грамадзе, 104 двары, 577 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама і кузьня, побач знаходзіўся карчомны дом маёнтку Вярховічы, які належаў абшарніку Роту.
- 1905: 582 жыхары.
- 1914—1921: у гады Першай сусьветнай і польска-савецкай войнаў вёска была двойчы спаленая. З 1921 году па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 42 двары, 183 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Вярховіцкім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 25 жыхароў вёскі. У 1942 годзе нямецкія войскі загубілі 12 мірных жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 76 вучняў, працаваў калгас «Парыская камуна» (60 гаспадарак).
- 1951: у складзе калгасу «Праўда» (60 гаспадарак).
- 1960: 517 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва Рэдагаваць
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 458 жыхароў; 1999 год — 167 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 71 двор, 143 жыхары; 2010 год — 109 жыхароў
Інфраструктура Рэдагаваць
У складзе ААТ «Каленкавічы».
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Алфавитный список улиц деревни Радевичи(рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 2 чэрвеня 2014 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 170
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114(недаступная спасылка)(рас.)
Літаратура Рэдагаваць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 79.