Аўгсбург (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«А́ўгсбург» (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбургу зь зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1907 годзе.

Аўгсбург
Augsburg.png
Поўная назва FC Augsburg 1907
Заснаваны 1907
Горад Аўгсбург, Нямеччына
Стадыён Аўгсбург Арэна
Умяшчальнасьць: 30 660
Кіраўнік Кляўс Гофман[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2021—2022 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
fcaugsburg.de(ням.)(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 1921—1969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны найвышэйшым дасягненьнем «Аўгсбургу» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.

Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сэзоне 1973—1974 ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлігу яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб’яднаўся з футбольнай камандай таварыства TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб’яднаньня й узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.

Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—1983, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—2007 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сэзоне 2009—2010 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе й атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэсьлігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта, сэзон стаў найлепшым у гісторыі клюбу.

У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе 1.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Рафал Гікевіч 1987
2   Аб Робэрт Гумны 1998
3   Аб Мадс Пэдэрсэн 1996
4   Аб Рыс Оксфард 1998
5   ПА Тобіяс Штробль 1990
6   Аб Джэфры Гаўвэлеэўв (капітан) 1991
7   Нап Дыян Бэлё 2002
8   ПА Рэнату Вэйга (ар. Спортынг) 2003
9   Нап Эрмэдын Дэміравіч 1998
10   ПА Арнэ Маер 1999
11   Нап Мэргім Бэрыша (ар. Фэнэрбахчэ) 1998
13   ПА Элвіс Рэджбэчай 1997
14   ПА Юліян Баўмгартлінгер 1988
16   Нап Рубэн Варгас 1998
17   Нап Ноа Базі 1996
19   Аб Фэлікс Удуохай 1997
20   Нап Даніель Каліджуры 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Ягу Амарал 1997
23   Аб Максімілян Баўэр 2000
24   ПА Фрэдрык Енсэн 1997
25   Бр Даніель Кляйн 2001
27   ПА Арнэ Энгельс 2003
28   Нап Андрэ Ган 1990
30   ПА Нікляс Дорш 1998
33   Нап Сэрхіё Кордава 1997
34   Нап Натанаэль Мбюкю 2002
38   Аб Давід Чоліна 2000
39   Бр Бэньямін Ленайс 1999
40   Бр Томаш Коўбэк 1992
42   Аб Ааран Цэнтэр 2004
45   Нап Келвін Ебоа (ар. Джэноа) 2000
48   Нап Ірвэн Кардана 1997
  ПА Мэрт Кёмюр 2005

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аўгсбург (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў