Луіс Густаву
Лу́іс Густа́ву Ды́яс (па-партугальску: Luiz Gustavo Dias; нарадзіўся 23 ліпеня 1987 году, Піндаманьянгаба, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.
Луіс Густаву | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1987[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007 2007—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2017 2017—2019 2019—2022 2022— |
Карынтыянс Алагаану → КРБ (арэнда) → Гофэнгайм (арэнда) Гофэнгайм Баварыя Вольфсбург Алімпік Марсэль Фэнэрбахчэ Аль-Наср |
21 (1) 14 (1) 27 (0) 72 (2) 64 (6) 111 (7) 67 (7) 84 (5) 29 (6) |
Зборныя | ||
2011—2016 | Бразылія | 40 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Луіс Густаву ёсьць выхаванцам футбольнай школы клюбу «Карынтыянс Алагаана». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клюбу КРБ.
Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу нямецкага «Гофэнгайму», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 году. 1 красавіка 2008 году падпісаў з клюбам паўнавартасны кантракт да лета 2011 году. Усяго згуляў за гофэнгаймскі клюб чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.
1 студзеня 2011 году далучыўся да табару «Баварыі», якая заплаціла за гульца больш за 15 млн эўра. 16 жніўня 2013 году, было паведамлена, што бразылец падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург» да 2018 году[4].
Міжнародная рэдагаваць
10 жніўня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны, якая скончылася паразай лацінаамэрыканцаў зь лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.
Дасягненьні рэдагаваць
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2015
Бразылія
- Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Luiz Gustavo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б LUIS GUSTAVO dias // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Luiz Gustavo Dias // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Афіцыйны сайт
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams