Пінскі мясакамбінат

Каардынаты: 52°7′10″ пн. ш. 26°3′3″ у. д. / 52.11944° пн. ш. 26.05083° у. д. / 52.11944; 26.05083

«Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1939 году ў Пінску (Берасьцейская вобласьць).

«Пінскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз На піку сапраўднага смаку
Заснаваная Верасень 1939
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьцейская вобласьць
Адрас Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1
Ключавыя фігуры Эдуард Шыбун, Мікалай Баханюк
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя паўтушкі куранятаў, вараная каўбаса, вяндліна, рулеты і сасіскі з кураціны, альбумін і варэнікі, паўвэнджаная, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса і сардэлькі зь ялавічыны, вэнджаніна, каўбасы і паўфабрыкаты са сьвініны
Абарачэньне 1158,980 млрд руб[1] (2015 г.; $71,306 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 38,737 млрд руб (2015 г.; $2,383 млн)
Чысты прыбытак 30,67 млрд руб (2015 г.; $1,887 млн)
Лік супрацоўнікаў 1051 (2016 г.)
Матчына кампанія канцэрн «Берасьцемясамалпрам»

На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмовых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Берасьцейскай вобласьці: 5 у Пінску і па адной у Берасьці, Століне і Янаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расеі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:

Мінуўшчына

рэдагаваць

У верасьні 1939 году стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасьць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабесьпячэньня, што палепшыла захоўваньне мяса і вырабаў[6].

У 2005 годзе да «Пінскага мясакамбінату» далучылі саўгас «ХХІV партз'езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгодзьдзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 году для філіі «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філія «Невель» выпусьціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую фэрму на 720 кароваў зь цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 году ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Янаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбінату былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналягічнага каледжу[7].

  1. ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 23 траўня 2016 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  3. ^ Крамы // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  4. ^ Кантакты // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  5. ^ Асноўныя накірункі // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  6. ^ Аб кампаніі // ААТ «Пінскі мясакамбінат», 2019 г. Праверана 9 студзеня 2019 г.
  7. ^ Сьвятлана Яскевіч. Калектыў, моцны традыцыямі // Зьвязда : газэта. — 28 верасьня 2013. — № 183 (27548). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць