Пяльмені
Пяльме́ні (на мове комі і удм. Пельнянь, рас. Пельмени) — страва ўдмурцкай, комі і расейскай кухняў у выглядзе адварных вырабаў з прэснага цеста з начыньнем зь сечанага мяса ці рыбы.
Пяльмені | |
Пяльмені | |
Нацыянальная страва | удмурцкая, комі, расейская |
---|---|
Паходжаньне | Расея |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Асноўны складнік | цеста, мяса |
Распаўсюджаныя складнікі | рыба |
Падобныя стравы | калдуны |
Этымалёгія
рэдагавацьРасейскае слова пельмени зьяўляецца запазычаньнем зь пермскіх моваў (комі і ўдмурцкай): пельнянь — «хлебнае вуха»: пель «вуха» + нянь «хлеб»[1][2][3].
Турыстычная індустрыя Ўдмуртыі намагаецца замацаваць за рэгіёнам статус «радзімы пяльменяў». Зь 2015 году ў рэспубліцы ладзіцца фэст «Сусьветны дзень пяльменя»[4].
Прыгатаваньне
рэдагавацьЦеста для пяльменяў рыхтуецца з мукі, яек і вады (радзей малака). Начыньне клясычных пяльменяў вырабляецца зь ялавічыны, сьвініны і / або бараніны з даданьнем розных спэцыяў, цыбулі, часам часныку, магчыма выкарыстаньне таксама мяса мядзьведзя, аленя, лася, гусака, рыбы, сьвінога сала, бульбы, капусты.
Галерэя
рэдагаваць-
Пяльмені зь мясам нявараныя
-
Стадыі прыгатаваньня
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kalima J. Syrjänisches Lehngut im Russischen // Finnisch-ugrische Forschungen. XVIII (1927). S. 35-36. (ням.)
- ^ Лыткин В. И., Гуляев Е. С. Краткий этимологический словарь коми языка. М.: Наука, 1970. С. 219. (рас.)
- ^ Кривощекова-Гантман А. С. Коми-пермяцкие заимствования в русских говорах Верхнего Прикамья // Этимологические исследования 1981. С. 59. (рас.)
- ^ Интересное в Удмуртии: 6 фактов об удмуртских пельменях (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рэцэпты пяльменяў (рас.)