Сальцісо́н (сальтысо́н) — традыцыйны мясны выраб у беларускай, украінскай і польскай кухнях.

Сальцісон

Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя сьвіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спэцыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя сьвіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць ці падпякаюць у печы. Потым на 1–1,5 дні прыціскаюць гнётам. Ядуць халодным. Страва і назва пазычаныя з італьянскай кухні. Традыцыйны італьянскі сальцісон прыпраўляецца часнаком, перцам і кменам.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».