Жыдча
Жы́дча[1] — вёска ў Беларусі, каля вадасховішча Жыдчы. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Жыдча лац. Žydča | |
Першыя згадкі: | 1525 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Хойнаўскі |
Насельніцтва: | 574 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′17.3″ пн. ш. 25°56′56.4″ у. д. / 51.954806° пн. ш. 25.949° у. д.Каардынаты: 51°57′17.3″ пн. ш. 25°56′56.4″ у. д. / 51.954806° пн. ш. 25.949° у. д. |
± Жыдча |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню вёска ўпамінаецца ў 1525 годзе, калі пінскі златнік Цімафей Дзьмітрыевіч атрымаў пацьверджаны каралевай Бонай прывілей на ўласнасьць у Жыдчы, якую ён атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраслававіча. Пазьней вёска знаходзілася ў каралеўскім уладаньні.
У 1664 годзе ў вёсцы будуецца царква сьвятога Міхаіла, фундатарам выступіла сям’я Кужанецкіх, якія былі гаспадарамі Жыдчы да 1878 году.
У XIX стагодзьдзі ў вёсцы была пабудаваная драўляная царква сьвятой Параскевы Пятніцы. Царква была страчаная пасьля 1910 году.
Вёска Жыдча — радзіма шляхецкага роду Жыдзецкіх.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 656 чалавек
- 2010 год — 574 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 239.