Пярэжыр
Пярэ́жыр[1] (таксама сустракаецца Пярэ́жара, н.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.
Пярэжыр | |
трансьліт. Piarežyr | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пярэжырскі |
Насельніцтва: | 492 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222844 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′37″ пн. ш. 27°45′48″ у. д. / 53.67694° пн. ш. 27.76333° у. д.Каардынаты: 53°40′37″ пн. ш. 27°45′48″ у. д. / 53.67694° пн. ш. 27.76333° у. д. |
± Пярэжыр | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 1 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Менск—Асіповічы, каля ракі Сьвіслач.
Гісторыя
рэдагавацьУ першай палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу. Напрыканцы 16 ст. у Менскім павеце ВКЛ.
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска адышла да Расейскай імпэрыі. У 19 — пачатак 20 ст. сяло, цэнтар Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
На 1886 годзе ў сяле працавалі валасное праўленьне, праваслаўная царква, капліца, народнае вучылішча, вінакурны завод і млын.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20.08.1924 г. цэнтар сельсавету. У 1927 г. арганізавана тарфяная арцель. У 1929 г. — калгас «Перамога».
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Было забіта больш за 30 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1886 год — 100 двароў, 750 жыхароў.
- пачатак XX стагодзьдзя — 164 двары, 1561 жыхар. Побач з сялом знаходзіўся чыгуначны раз’езд Пяражыр — 3 гаспадаркі, 56 жыхароў (1906 годзе).
- 1917 год — 186 двароў, 1020 жыхароў.
- 2002 год — 193 двары, 445 жыхароў
- 2009 год — 492 чалавекі[2]
Асобы
рэдагаваць- Георгі Бягун (1922—1987) — беларускі журналіст, фатограф. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі