Судзівой Валімонтавіч

(пам. каля 1460) намесьнік смаленскі, кашталян віленскі
(Перанакіравана з «Судзівой Валімунтавіч»)

Судзівой Валімонтавіч (Сандзівой; ? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (у невядомы дакладна час паміж 1441 і 1448), намесьнік ковенскі (1450—1451), канцлер вялікі літоўскі (1441), кашталян віленскі (1451 — не пазьней за 1458)

Судзівой Валімонтавіч
лац. Sudzivoj Valimontavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр каля 1460
Род Кезгайлы
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Станіслаў (Станька)
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Судзівой — стараславянскае імя яшчэ паганскіх часоў[1]. Мовазнаўца Паўла Чучка(uk) ставіць імя Судзівой побач з імём Будзівой[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudiwogii Wolymunthowycz (1 верасьня 1431 году)[3]; Sudzywoy Wolnuntowicz (15 траўня 1432 году)[4]; Sandiwogii Wolymunthowicz [sigilla] (Sandiwogius Wolymunthowicz[5]; 20 студзеня 1433 году)[6]; Sudziwoy Wolimuntowicz (27 лютага 1434 году)[7]; Sandzilbogio Wolimuntowicz (1441 год)[8]; панъ Судывой (1441—1443 гады)[9]; pan Sudzywoy namyesnyk Kowyensky (1451 год); панъ виленский панъ Судивой (8 студзеня 1452 году)[10], Sudywogius castellanus Vilnensis (1452 год); Dominos Sandiwogius castellanus Vilnensis (1459 год)[11]; Sudywoy, Sudiway, Sudway, Sudewoye, Судивои[5].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Шадзібора і Гудзігерда.

Пісаўся, як і іншыя Валімонтавічы, «зь Дзевялтова».

Меў сына Станіслава (Станьку).

Мова і культура

рэдагаваць

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[12]:

+ sigi… sudivolonis …montow

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з гербам «Задора» і лацінамоўным гатычным надпісам[13]:

+ s sudivoionis : de daviltov

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 42.
  2. ^ Чучка П. Слов'янськi особовi iмена украïнцiв: iсторико-етимологiчний словник. — Ужгород, 2011. С. 107.
  3. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  4. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  5. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 302.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  8. ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 9.
  9. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 2.
  10. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 195.
  12. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—137.
  13. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.

Літаратура

рэдагаваць