Прэм’ер-Ліга 2015—2016 гадоў

Прэм’ер-Ліга 2015—2016 гадоў — 24-ы розыгрыш Прэм’ер-Лігі, які праходзіў з 8 жніўня 2015 году па 17 траўня 2016 году. Улічваючы іншыя дывізіёны, якія былі папярэднікамі Прэм’ер-Лігі і мелі статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 117-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны ў найвышэйшым дывізіёне.

Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «Лэстэр Сіці».

У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэмпіёншыпу — «Борнмут», «Ўотфард» і «Норыдж Сіці». Гэтыя клюбы замянілі «Гал Сіці», «Бэрнлі» і «Кўінз Парк Рэйнджарз».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Лэстэр Сіці 38 23 12 3 68 36 +32 81 Групавы этап Лігі чэмпіёнаў
2 Арсэнал 38 20 11 7 65 36 +29 71
3 Тотэнгэм Готспур 38 19 13 6 69 35 +34 70
4 Манчэстэр Сіці 38 19 9 10 71 41 +30 66 Раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
5 Манчэстэр Юнайтэд 38 19 9 10 49 35 +14 66 Групавы этап Лігі Эўропы[a]
6 Саўтгэмптан 38 18 9 11 59 41 +18 63
7 Ўэст Гэм Юнайтэд 38 16 14 8 65 51 +14 62 Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b]
8 Лівэрпул 38 16 12 10 63 50 +13 60
9 Сток Сіці 38 14 9 15 41 55 −14 51
10 Чэлсі 38 12 14 12 59 53 +6 50
11 Эвэртан 38 11 14 13 59 55 +4 47
12 Сўонсі Сіці 38 12 11 15 42 52 −10 47
13 Ўотфард 38 12 9 17 40 50 −10 45
14 Ўэст Бромўіч Альбіён 38 10 13 15 34 48 −14 43
15 Крыстал Пэлас 38 11 9 18 39 51 −12 42
16 Борнмут 38 11 9 18 45 67 −22 42
17 Сандэрлэнд 38 9 12 17 48 62 −14 39
18 Ньюкасл Юнайтэд 38 9 10 19 44 65 −21 37 Паніжэньне ў Чэмпіёншып
19 Норыдж Сіці 38 9 7 22 39 67 −28 34
20 Астан Віла 38 3 8 27 27 76 −49 17
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА).
Заўвагі:
  1. ^ «Манчэстэр Юнайтэд» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Ангельшчыны. Паколькі ён атрымаў такую ж кваліфікацыю і празь месца ў лізе (пятае), то кваліфікацыя мусіла перадавацца наступнай камандзе лігі (шостай), «Саўтгэмптану».
  2. ^ «Манчэстэр Сіці» кваліфікаваўся ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка лігі. Паколькі ён таксама кваліфікаваўся ў эўракубкі празь месца ў лізе, яго квафілікацыя перайшла наступнай камандзе ў лізе («Ўэст Гэм Юнайтэд», сёмае месца).

Вынікі гульняў

рэдагаваць
Гаспадары↓ \ Госьці→ Арс Аст Бор Кры Лів Лэс МСі МЮ Нор Нью Сан Саў Стк Сўо Тот Ўот ЎБА ЎГм Чэл Эвэ
Арсэнал 4:0 2:0 1:1 0:0 2:1 2:1 3:0 1:0 1:0 3:1 0:0 2:0 1:2 1:1 4:0 2:0 0:2 0:1 2:1
Астан Віла 0:2 1:2 1:0 0:6 1:1 0:0 0:1 2:0 0:0 2:2 2:4 0:1 1:2 0:2 2:3 0:1 1:1 0:4 1:3
Борнмут 0:2 0:1 0:0 1:2 1:1 0:4 2:1 3:0 0:1 2:0 2:0 1:3 3:2 1:5 1:1 1:1 1:3 1:4 3:3
Крыстал Пэлас 1:2 2:1 1:2 1:2 0:1 0:1 0:0 1:0 5:1 0:1 1:0 2:1 0:0 1:3 1:2 2:0 1:3 0:3 0:0
Лівэрпул 3:3 3:2 1:0 1:2 1:0 3:0 0:1 1:1 2:2 2:2 1:1 4:1 1:0 1:1 2:0 2:2 0:3 1:1 4:0
Лэстэр Сіці 2:5 3:2 0:0 1:0 2:0 0:0 1:1 1:0 1:0 4:2 1:0 3:0 4:0 1:1 2:1 2:2 2:2 2:1 3:1
Манчэстэр Сіці 2:2 4:0 5:1 4:0 1:4 1:3 0:1 2:1 6:1 4:1 3:1 4:0 2:1 1:2 2:0 2:1 1:2 3:0 0:0
Манчэстэр Юнайтэд 3:2 1:0 3:1 2:0 3:1 1:1 0:0 1:2 0:0 3:0 0:1 3:0 2:1 1:0 1:0 2:0 0:0 0:0 1:0
Норыдж Сіці 1:1 2:0 3:1 1:3 4:5 1:2 0:0 0:1 3:2 0:3 1:0 1:1 1:0 0:3 4:2 0:1 2:2 1:2 1:1
Ньюкасл Юнайтэд 0:1 1:1 1:3 1:0 2:0 0:3 1:1 3:3 6:2 1:1 2:2 0:0 3:0 5:1 1:2 1:0 2:1 2:2 0:1
Сандэрлэнд 0:0 3:1 1:1 2:2 0:1 0:2 0:1 2:1 1:3 3:0 0:1 2:0 1:1 0:1 0:1 0:0 2:2 3:2 3:0
Саўтгэмптан 4:0 1:1 2:0 4:1 3:2 2:2 4:2 2:3 3:0 3:1 1:1 0:1 3:1 0:2 2:0 3:0 1:0 1:2 0:3
Сток Сіці 0:0 2:1 2:1 1:2 0:1 2:2 2:0 2:0 3:1 1:0 1:1 1:2 2:2 0:4 0:2 0:1 2:1 1:0 0:3
Сўонсі Сіці 0:3 1:0 2:2 1:1 3:1 0:3 1:1 2:1 1:0 2:0 2:4 0:1 0:1 2:2 1:0 1:0 0:0 1:0 0:0
Тотэнгэм Готспур 2:2 3:1 3:0 1:0 0:0 0:1 4:1 3:0 3:0 1:2 4:1 1:2 2:2 2:1 1:0 1:1 4:1 0:0 0:0
Ўотфард 0:3 3:2 0:0 0:1 3:0 0:1 1:2 1:2 2:0 2:1 2:2 0:0 1:2 1:0 1:2 0:0 2:0 0:0 1:1
Ўэст Бромўіч 2:1 0:0 1:2 3:2 1:1 2:3 0:3 1:0 0:1 1:0 1:0 0:0 2:1 1:1 1:1 0:1 0:3 2:3 2:3
Ўэст Гэм Юнайтэд 3:3 2:0 3:4 2:2 2:0 1:2 2:2 3:2 2:2 2:0 1:0 2:1 0:0 1:4 1:0 3:1 1:1 2:1 1:1
Чэлсі 2:0 2:0 0:1 1:2 1:3 1:1 0:3 1:1 1:0 5:1 3:1 1:3 1:1 2:2 2:2 2:2 2:2 2:2 3:3
Эвэртан 0:2 4:0 2:1 1:1 1:1 2:3 0:2 0:3 3:0 3:0 6:2 1:1 3:4 1:2 1:1 2:2 0:1 2:3 3:1
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Бамбардзіры

рэдагаваць
Месца Гулец Клюб Галы
1 Гары Кейн Тотэнгэм Готспур 25
2 Сэрхіё Агуэра Манчэстэр Сіці 24
Джэймі Вардзі Лэстэр Сіці
4 Рамэлю Люкаку Эвэртан 18
5 Рыяд Магрэз Лэстэр Сіці 17
6 Аліўе Жыру Арсэнал 16
7 Джэрмэйн Дэфо Сандэрлэнд 15
Адыён Ігало Ўотфард
9 Трой Дыні Ўотфард 13
Алексіс Санчэс Арсэнал

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць