Джэрмэйн Дэфо
Джэрмэйн Колін Дэфо (па-ангельску: Jermain Colin Defoe; нар. 7 кастрычніка 1982 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Джэрмэйн Дэфо | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1982[1][2][3] (42 гады) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 93 (29) |
2000—2001 | → Борнмут | 29 (18) |
2004—2008 | Тотэнгэм Готспур | 139 (43) |
2008 | → Портсмут | 1 (1) |
2008—2009 | Портсмут | 30 (14) |
2009—2014 | Тотэнгэм Готспур | 135 (47) |
2014 | Таронта[d] | 19 (11) |
2014 | → Тотэнгэм Готспур | 2 (1) |
2015—2017 | Сандэрлэнд | 87 (34) |
2019—2020 | → Рэйнджарз | 37 (21) |
2020—2022 | Рэйнджарз | 17 (4) |
2022 | Сандэрлэнд | 7 (0) |
Зборныя | ||
2000—2001 | Ангельшчына (да 18)[d] | 7 (0) |
2004—2013 | Ангельшчына | 55 (19) |
Ангельшчына (да 16)[d] |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДжэрмэйн пачаў кар’еру ў клюбе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросьце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клюб «Ўэст Гэм Юнайтэд». Аднак там ён ня здолеў прабіцца ў аснову й быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Ўэст Гэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнгэм Готспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клюб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 году Дэфо вярнуўся ў «Тотэнгэм». 22 лістапада 2009 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пэнта-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымоўвалася толькі Эндзі Коўлу й Элану Шырэру[4].
9 верасьня 2010 году Дэфо атрымаў траўму зьвязкаў галенастопа[5], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[6]. 8 лістапада 2012 году Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбору», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнгэм Готспур», які дазволіў цёмнаскураму снайпэру абыйсьці ў сьпісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынггэма[7].
Міжнародная
рэдагавацьЗа зборную Ангельшчыны Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. 23 чэрвеня 2010 году забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў ангельцам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету 2010 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Тотэнгэм Готспур»:
- Уладальнік Кубку футбольнай лігі: 2008
«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2021
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Jermain Defoe // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в JERMAINE COLIN DEFOE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Jermain Defoe // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Дефо сделал третий пента-трик в истории АПЛ. championat.ru
- ^ Дефо выбыл из строя на восемь недель. championat.ru
- ^ Дефо перенёс операцию и пропустит три месяца. championat.ru
- ^ Дефо: «Это особенное достижение». Eurosport
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Тотэнгэм Готспур»
- Статыстыка на сайце Soccerbase
- Профіль на сайце footballdatabase.com