Правы ЛГБТ у Эўропе

Сытуацыя правоў лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ) моцна адрозьніваецца ў розных краінах Эўрапейскага Зьвязу. Аднаполыя шлюбы легалізаваныя ў шаснаццаці краінах Эўропы. Яшчэ ў трынаццаці краінах легалізаванае грамадзянскае партнэрства або зацьверджаныя іншыя формы прызнаньня аднаполых адносінаў.

Некалькі эўрапейскіх краінаў не прызнаюць аднаполыя адносіны ні ў якой форме. Шлюб як з’яднаньне мужчыны й жанчыны зацьверджаны ў канстытуцыях Армэніі, Беларусі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Грузіі, Латвіі, Летувы, Малдовы, Польшчы, Расеі, Сэрбіі, Славакіі, Харватыі, Чарнагорыі ды Ўкраіны, хаця Армэнія прызнае аднаполыя шлюбы, зарэгістраваныя за мяжой,[1] і Вэнгрыя, Харватыя ды Чарнагорыя прызнае грамадзянскае партнэрства аднаполых параў.

Паводле рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў, транс ды інтэрсэкс, асноўныя тры краіны з найбольш практыкаванай роўнасьцю для ЛГБТ — гэта Мальта, Бэльгія ды Люксэмбург.[2]

Гісторыя

рэдагаваць

Хаця аднаполыя адносіны былі даволі распаўсюджаныя ў старажытнай Грэцыі, Рыме і язычніцкіх кельцкіх грамадах, пасьля таго як хрысьціянства стала асноўнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі, з’явіліся жорсткія законы супраць гомасэксуальных паводзінаў. Эдыкт імпэратара Тэадосыя І ў 390 годзе асуджаў усіх “пасыўных” гомасэксуальных мужчын на сьмерць праз публічнае спаленьне. За тым у 529 годзе, Corpus Juris Civilis Юстыніяна I зацьвердзіў публічную кастрацыю і экзэкуцыю ў якасьці пакараньня за гомасэксуальныя акты і актыўных, і пасыўных партнэраў. У большасьці эўрапейскіх краінаў гомасэксуальнасьць каралася сьмяротным пакараньнем.

Першы выпадак легіслацыйнай дэкрыміналізацыі ЛГБТ быў падчас Францускай рэвалюцыі ў 1791, але пасьлядоўная дэкрыміналізацыя пачала адбывацца толькі ў ХХ стагодзьдзі. Гомасэксуальнасьць была дэкрыміналізаваная ў 1917 годзе ў РСФСР, але рэкрыміналізаваная ў 1933 годзе. Наступнымі краінамі, якія спынілі пакараньні за гомасэксуальнасьць, былі Польшча (1932), Данія (1933), Ісьляндыя (1940), Швэйцарыя (1942), Швэцыя (1944). У 1972 годзе Швэцыя стала першай краінай у сьвеце, дзе трансгендэры маглі хірургічна мяняць пол і атрымоўваць бескаштоўную гарманальную тэрапію.[3] Данія ў 1989 г. ўпершыню на сьвеце стала легальна рэгістраваць партнэрства аднаполых параў.[4]

Прызнаньне аднаполых адносінаў

рэдагаваць

У большасьці эўрапейскіх краінаў адносіны аднаполых параў ужо доўгі час як прызнаюцца легіслацыйна. Ёсьць розныя тыпы такога прызнаньня:

Гл. таксама

рэдагаваць
  1. ^ PanARMENIAN.Net - Mobile
  2. ^ Country Ranking
  3. ^ Hanna Jedvik (5 March 2007) Lagen om könsbyte ska utredas. RFSU. Архіўная копія ад 12 October 2007 г.
  4. ^ Vis (дацк.)