По́рплішча[1] — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 688 чал. Знаходзіцца на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Докшыцы — Глыбокае і Каралеўшчына — Параф’янава.

Порплішча
трансьліт. Porplišča
Панарама
Панарама
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Сельсавет: Порплішчанскі
Насельніцтва: 688 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′48″ пн. ш. 27°39′11″ у. д. / 54.96333° пн. ш. 27.65306° у. д. / 54.96333; 27.65306Каардынаты: 54°57′48″ пн. ш. 27°39′11″ у. д. / 54.96333° пн. ш. 27.65306° у. д. / 54.96333; 27.65306
Порплішча на мапе Беларусі ±
Порплішча
Порплішча
Порплішча
Порплішча
Порплішча
Порплішча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Першы пісьмовы ўспамін пра Порплішча датуецца 8 ліпеня 1511 года, калі яго ўладальнік Сямён Чартарыйскі прадаў Порплішча разам з двума суседнімі сёламі Юрыю Зяновічу[2].

 
Царква, фота пачатку XX стагодзьдзя

У XVI—XVII стагодзьдзях за 5 км на ўсход ад Порплішча, пры дарозе Докшыцы — Галубічы, узьнік аднайменны фальварак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1628 годзе ў Порплішчы збудавалі першую царкву. У XVIII стагодзьдзі маёнткам валодалі Радзівілы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Порплішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, пазьней Віленскай губэрні. На 1795 год тут было 45 двароў. Празь вёску праходзіў паштовы тракт зь Дзісны на Вялейку. У 1864 годзе адкрылася народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 24 двары.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Порплішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Дунілавіцкага павету Наваградзкага, з 1922 году Віленскага ваяводзтва. У 1922 годзе адкрылася школа. На 1930 год — 71 двор, 608 дзесяцінаў зямлі, управа гміны, пастарунак паліцыі, пошта, 7-клясная школа, чыгуначны прыпынак, царква. У 1937 годзе ў цэнтры вёскі збудавалі касьцёл.

У 1939 годзе Порплішча ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году зрабілася цэнтрам сельсавету. Бальшавікі зачынілі касьцёл, зьнесьлі вежу (адноўленыя ў 1993 годзе). На 2001 год у вёсцы было 293 двары, на 1 студзеня 2006 году — 276 двароў.

У 2009 годзе царкоўны прыход супольна зь сьвятаром БЭМП пакрылі сайдынгам вежу і купал царквы, а ў 2011 годзе зафарбавалі інтэр’ер. На думку старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, гэта зьяўляецца крымінальным злачынствам. Ён зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом, у якім просіць прыцягнуць ад адказнасьці арганізатараў і выканаўцаў працаў у адпаведнасьці з ч. 2 арт. 344 КК за наўмыснае пашкоджаньне гістарычна-культурнай каштоўнасьці групай асобаў[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 249 чал.;
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 135 чал., зь іх 69 каталікоў і 66 праваслаўных; 1897 год — 186 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 395 чал.[4]; 1930 год — 364 чал.; 1930 год — 306 чал.; 1999 год — 756 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 785 чал.; 1 студзеня 2006 году — 738 чал.; 2010 год — 688 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Маці Божай Каралевы (1937—1941)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1794; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 255
  2. ^ AGAD, Archiwum Radziwiłłów, dz. XIII, t. 170, p. 6, s. 15.
  3. ^ Сямён Печанко. Фотафакт: У драўлянай царкве XVII ст. зрабілі «красіва» // «Наша Ніва», 19 ліпеня 2011
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць