Паўночныя крыжовыя паходы

Паўночныя крыжовыя паходы (Балтыскія крыжовыя паходы) — войны (1198—1411) нямецкіх, дацкіх і швэцкіх рыцараў супраць фінскіх плямёнаў (фінаў, ліваў, эстаў), славянаў (бодрычаў, памяранаў, люцічаў), балтыскіх народаў (прусаў, літоўцаў, куршаў, зэмгалаў і жамойтаў) з мэтай распаўсюду каталіцтва і выкараненьня паганства, а часам і саміх паганаў. Часам да Паўночных крыжовых паходаў адносяць вайсковыя кампаніі швэцкіх і нямецкіх рыцараў супраць праваслаўных рускіх княстваў. Паўночны крыжовы паход афіцыйна пачаўся ў 1193 годзе, калі Папа рымскі Цэлестын III заклікаў да хрысьціянізацыі паганаў Паўночнай Эўропы, хоць яшчэ да гэтага скандынаўскія каралеўствы і Сьвятая Рымская імпэрыя ужо вялі вайсковыя дзеяньні супраць паўночных народаў Усходняй Эўропы.

Паўночныя крыжовыя паходы
Дата: 1198—1411
Месца: Прыбалтыка, паўночны захад Русі
Вынік: разгром і гвалтоўная хрысьціянізацыя прусаў і палабзкіх славянаў, захоп крыжакамі прыбалтыйскіх земляў да межаў Русі, Польшчы і Літвы. Правал спробаў далейшых захопаў.
Супернікі
Тэўтонскі ордэн,
Лівонскі ордэн,
Ордэн мечнікаў,
Дабрынскі ордэн,
Каралеўства Швэцыя,
Каралеўства Данія
народы Прыбалтыкі,
Вялікае Княства Літоўскае,
прусы,
Наўгародзкая рэспубліка,
Польшча,
Полацкае княства

Захопленыя землі ў славянскім Памор’і, Прусіі, Паўднёва-заходняй Фінляндыі, Заходняй Карэліі актыўна калянізаваліся, на іх утвараліся новыя дзяржаўныя структуры, як, напрыклад, нямецкія герцагства Мэкленбурскае, маркграфства Брандэнбурскае, валоданьня Тэўтонскага і Лівонскага духоўна-рыцарскіх ордэнаў, актыўна якія ўдзельнічалі ў заваёвах. Карэннае насельніцтва падвяргалася гвалтоўнай хрысьціянізацыі і нярэдка прамому зьнішчэньню. На заваяваных крыжакамі тэрыторыях, часам на месцы ранейшых селішчаў, узьнікалі новыя гарады і ўмацаваньні: Рыга, Бэрлін, заснаваныя немцамі, Рэвель — датчанамі, Выбарг — швэдамі і інш. Некаторыя зь іх, як, напрыклад, Рыга, былі важнымі фарпостамі каталіцкай царквы, рэзыдэнцыямі архібіскупаў.

Ня ўсіх сваіх мэтаў крыжакі дасягнулі: Вялікае княства Літоўскае і Жамойць змаглі абараніць сваю незалежнасьць.

Далёка ня ўсе вайсковыя падзеі Паўночных крыжовых паходаў лічыліся крыжовымі паходамі ў Сярэднія вякі, некаторыя зь іх былі названы крыжовымі паходамі толькі ў XIX стагодзьдзі нацыянальнымі гісторыкамі на хвалі нацыянал-рамантызму.

Вэндзкі крыжовы паход

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Крыжовы паход супраць славянаў

Вайсковая кампанія супраць палабзкіх славянаў (якіх немцы звалі вэндамі), якія засялялі паўночныя і ўсходнія часткі сучаснай Нямеччыны, пачалася ў 1147 годзе, і працягвалася, фактычна, да XVI стагодзьдзя.

Лівонскі крыжовы паход

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Лівонскі крыжовы паход

У XII стагодзьдзі землі сучасных Эстоніі, Латвіі і Летувы былі паганскім клінам паміж тэрыторыямі, на якіх панавала хрысьціянства. У 1192 годзе папа Цэлестын III абвясьціў крыжовы паход супраць балтыйскіх паганаў. У выніку на ўсходніх берагах Балтыйскага мора зьявіліся дзяржавы рыцарскіх ордэнаў.

Лівы, якія засялялі Прыбалтыку, плацілі даніну Полацкаму княству, эсты — наўгародцам, і заснаваньне крыжакоў на гэтых землях пагражала ўплыву рускіх князёў. У 1203 годзе пачаліся вайсковыя сутыкненьні паміж Нямецкім Ордэнам і Полацкам, у 1217 — паміж Ордэнам і Ноўгарадам. Рускім войскам не атрымоўвалася браць нямецкія крэпасьці, а крыжакі паступова авалодалі рускімі Кукейнос, Герсыкам, Вільядзі і Юр’евым. У 1232 рымскі папа Грыгорый IX заклікаў крыжакоў да наступу на наўгародзкія землі ў мэтах перашкаджэньня калянізацыі наўгародцамі Фінляндыі. У адказ на нямецкія набегі Яраслаў Усеваладавіч Наўгародзкі ўварваўся ў валадарствы ордэну і разьбіў яго ў бітве на Амоўжа (1234).

Прускі крыжовы паход

рэдагаваць
 
Набыцьці Тэўтонскага ордэну ў Прусіі, у 1237 годзе пры яго аб’яднаньні зь Лівонскім ордэнам у Курляндыі і Лівоніі, і ў 1260 годзе (зацененым пазначаны раёны якія змагаюцца за тэрыторыі ў Прусіі і Жамойці)
Асноўны артыкул: Прускі крыжовы паход

У 1217 годзе рымскім папам Ганорыюсам III быў абвешчаны крыжовы паход супраць прускіх паганцаў, на землі якіх прэтэндаваў Конрад I Мазавецкі. У 1225 годзе князь папытаў дапамогі ў тэўтонскіх рыцараў, абяцаўшы ім валоданьне гарадамі Кульм і Дабрыняў, а таксама захаваньне за імі захопленых тэрыторыяў. У выніку на паўднёвым узьбярэжжы Балтыйскага мора зацьвердзіўся Тэўтонскі ордэн.

Крыжовы паход на Літву (другі балтыйскі паход)

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Саўлеская бітва, 1236

19 лютага 1236 году папа абвясьціў другі крыжовы паход супраць Літвы. У Лівонію прыбыло магутнае падмацаваньне — 2000 саксонскіх рыцараў і 200 дружыньнікаў з Пскову. Паход скончыўся разгромам пры Сауле.

Лівонскі паход на Русь

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Лівонскі паход на Русь

Пасьля аб’яднаньня мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам (1237) і паслабленьня Ўладзімера-Суздальскага княства падчас мангольскага нашэсьця (1238—1239) быў прадпрыняты паход Андрэаса фон Вэльвэна, Дытрыха фон Грунынгена, Германа фон Буксгэўдэна і іншых вайскаводаў ордэну на Ноўгарад і Пскоў. Рыцары захапілі Ізборск і Пскоў і патрывалі паразу ў 1242 годзе на лёду Чудзкага возера ад князя Аляксандра Яраславіча.

Вялікая вайна

рэдагаваць
 
Дзяржава Тэўтонскага ордэну і яе межы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1260—1455
Асноўны артыкул: Вялікая вайна 1409—1411 гадоў

6 жніўня 1409 году вялікі магістар ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Польскаму Каралеўству і Вялікаму княству Літоўскаму. Да пачатку 1410 году ордэнскія войскі налічвалі 51 харугву, польская армія налічвала 42 польскіх харугвы, 7 рускіх і 2 харугвы наймітаў, літоўская — 40 харугваў. 15 ліпеня 1410 году адбылася вырашальная бітва Вялікай вайны — Грунвальдзкая бітва, якая рашыла зыход вайны на карысьць хаўрусьнікаўў. У лютым 1411 году ў горадзе Торунь Польшча і Вялікае княства Літоўскае склалі з Тэўтонскім ордэнам мірную дамову, паводле якой ордэн вяртаў усе занятыя раней у Польшчы і Літвы тэрыторыі і выплачваў кантрыбуцыю.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць