Беларуская партыя Зялёныя

(Перанакіравана з «Беларуская партыя «Зялёныя»»)

Белару́ская па́ртыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Беларусі, заснаваная ў красавіку 1994 году.

Беларуская партыя «Зялёныя»
Лідэр партыі Анастасія Дарафеева
Дата заснаваньня 17 красавіка 1994 (28 гадоў таму)[1]
Штаб-кватэра Менск, Цэнтральны раён, прасп. Незалежнасьці, д. 31, пам. 26[2]
Ідэалёгія зялёная палітыка
Інтэрнацыянал «Глябальныя зялёныя» (Бэльгія)
Колькасьць 1141 (2002)
Дэвіз Ніхто не дасканалы і кожны можа зрабіць няшмат, але разам мы зможам назаўсёды зьмяніць беларускую палітыку
Афіцыйны сайт greenparty.by

Старшыня — Анастасія Дарафеева[3] (раней: Мікалай Карташ, Алег Грамыка, Алег Новікаў). Кіравальны орган — Цэнтральны савет. Партыя не падтрымлівае і асуджае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

МэтыРэдагаваць

Стварэньне здаровага жыцьцёвага асяродзьдзя для чалавека, сацыяльныя й прыродныя парамэтры якога забясьпечваюць максымум магчымасьцяў для яго разьвіцьця; разьвіцьцё духоўнасьці, высокамаральных адносінаў да ўсяго жывога, фармаваньне й распаўсюд экалягічнага стылю думкі на ўсе сфэры жыцьця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі й дзяржавамі, забарона, а ў пэрспэктыве і зьнішчэньне ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброяў, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраеньня[4].

ПраграмаРэдагаваць

Беларуская партыя «Зялёныя» прапаноўвала ў сваёй праграме: 1) стварыць экалягічную міліцыю, 2) увесьці выплату пакрыцьця пацярпелым ад шкодных для здароўя прадпрыемстваў, 3) укараніць штрафы на карысьць пацярпелых ад забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў адпаведнасьці са ступеняй нанесенай здароўю шкоды. Таксама зьмяшчаўся заклік накіроўваць сродкі ад экалягічных падаткаў выключна на аднаўленьне навакольнага асяродзьдзя. Сярод іншага, прадугледжвалася ўзьвядзеньне небясьпечных збудаваньняў толькі са згоды мясцовага насельніцтва пасьля незалежнай экспэртызы. Пагатоў, прапаноўвалася ўвесьці крымінальную адказнасьць за ўсялякае ўтойваньне экалягічных зьвестак дзяржаўнымі органамі[5].

Партыя намервалася прызначаць на пасады чыноўнікаў пры наяўнасьці адукацыі ў галіне экалягічнай бясьпекі. Згадвалася патрэба экалягічнай адукацыі зь дзяцінства дзеля аховы навакольнага асяродзьдзя і ашчаднага выкарыстаньня прыродных багацьцяў. Таксама прапаноўвалі забараніць увоз у Беларусь шкодных адкідаў і і разьмяшчэньне экалягічна шкодных вытворчасьцяў. Пагатоў, партыя мела намер увесьці крымінальную адказнасьць для кіраўнікоў прадпрыемстваў за ўвоз няякаснага харчаваньня. Прапаноўвалася перайсьці да мясцовага самакіраваньня з наўпроставым народаўладзьдзем у частцы пытаньняў. Мясцовы органы ўлады мелі атрымаць большасьць паўнамоцтваў. Згадваўся намер пашырыць лік палосаў адпачынку і аздараўленьня, а таксама прыродных запаведнікаў[5].

ГісторыяРэдагаваць

Устаноўчы зьезд адбыўся 17 красавіка 1994 году. Дата рэгістрацыі — 3 чэрвеня 1994. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце. Дата перарэгістрацыі — 13 верасьня 1999.

9—12 кастрычніка 2008 году ў Парыжы адбыўся кангрэс Эўрапейскай партыі зялёных, у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў ЭПЗ. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу[6]. Да 2015 году партыю ўзначальваў Алег Новікаў.

27 сьнежня 2015 году ў Менску адбыўся дзясяты зьезд Беларускай Партыі Зялёных (БПЗ), на якой адбыліся выбары новага партыйнага кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасьць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Анастасію Дарафееву.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пра нас // Беларуская партыя «Зялёныя», 2022 г. Праверана 3 кастрычніка 2022 г.
  2. ^ Кантакты // Беларуская партыя «Зялёныя», 2022 г. Праверана 3 кастрычніка 2022 г.
  3. ^ У партии «Зеленых» есть новый председатель и будет новая концепция 28 сьнежня 2015
  4. ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
  5. ^ а б Праграма // Беларуская партыя «Зялёныя», 2022 г. Праверана 3 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ БелаПАН, Сяргей Пульша, Белорусская партия «Зеленые» получила статус наблюдателя в Европейской партии зеленых(рас.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць