Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь

Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь — палітычная партыя Беларусі. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь
па-беларуску: Рэспубліканская партыя
Лідэр партыі Уладзімер Белазор
Дата заснаваньня 1994
Распушчаная 8 жніўня 2023 года
Штаб-кватэра 220082, Менск, Прытыцкага, 34; тэл. 203-97-83, 224-90-37
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Колькасьць больш 9000[1]
Афіцыйны сайт rprb.narod.ru

Старшыня — Уладзімер Белазор. Белазор Уладзімер Якаўлевіч — намесьнік начальніка Ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарлямэнцкай камісіі) Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленьне.

8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[2]

Адраджэньне і стварэньне моцнай, сувэрэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступеньню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забясьпячэньне высокага стандарта якасьці жыцьця чалавека; стварэньне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных мэханізмах і якая забясьпечвае рэальнае напаўненьне палітычнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліваньне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[3]

Гісторыя

рэдагаваць

Створаная 12 сакавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 25 траўня 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.

12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць.[4]