Падалесьсе (Пружанскі раён)
Падале́сьсе[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Падалесьсе ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 19 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2005 год — 3 жыхары, 3 двары[1].
Падалесьсе | |
трансьліт. Padalieśsie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 3 чал. (2005)[1] |
колькасьць двароў: | 3 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[2] |
СААТА: | 1256889061 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′48″ пн. ш. 24°14′43″ у. д. / 52.48° пн. ш. 24.24528° у. д.Каардынаты: 52°28′48″ пн. ш. 24°14′43″ у. д. / 52.48° пн. ш. 24.24528° у. д. |
± Падалесьсе |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — асада ў Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. Паводле перапісу 1897 року 33 жыхары, 5 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя сядзіба, 39 жыхароў.
За міжваеннай Польшчай — калёнія ў складзе гміны Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 10 жыхароў, 5 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў складзе Шарашоўскага, а з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 55 жыхароў (перапіс); 1970 год — 50 жыхароў; 1999 год — 5 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 3 жыхары, 3 двары[1]
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Падалессе // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 525
- ^ Алфавитный список улиц по Подолесье (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Podolesie (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 472
- ^ Podolesie, калонія. Radzima.net. Праверана 10 красавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 10 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.