Шчарбы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Шчарбы́[2] (таксама — Шчэ́рбы[3][4]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Шчарбы ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету.

Шчарбы
трансьліт. Ščarby
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва: 40 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′42″ пн. ш. 24°6′30″ у. д. / 52.46167° пн. ш. 24.10833° у. д. / 52.46167; 24.10833Каардынаты: 52°27′42″ пн. ш. 24°6′30″ у. д. / 52.46167° пн. ш. 24.10833° у. д. / 52.46167; 24.10833
Шчарбы на мапе Беларусі ±
Шчарбы
Шчарбы
Шчарбы
Шчарбы
Шчарбы
Шчарбы

Геаграфія

рэдагаваць

Шчарбы знаходзяцца за 36 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 19 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі БаранавічыБерасьце. Рэчка Левая Лясная.

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле перапісу 1897 року 383 жыхары, 46 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя 406 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 року 548 жыхароў, 139 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 283 жыхары (перапіс); 1970 год — 291 жыхар; 1999 год — 80 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 69 жыхароў, 45 гаспадарак; 2005 год — 58 жыхароў, 40 двароў[3]; 2010 год — 40 жыхароў

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[7].

  1. ^ Алфавитный список улиц по Щербы (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ а б Шчэрбы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 547
  4. ^ Населеныя пункты Пружанскага раёна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 19.
  5. ^ Szczerby (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 849
  6. ^ Szczerby, вёска. Radzima.net. Праверана 1 красавіка 2012 г.
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 9 студзеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць