Аляксандраўка (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Шчарчоўскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Аляксандраўка (Пружанскі раён)»)

Алякса́ндраўка[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Аляксандраўка ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1].

Аляксандраўка
трансьліт. Aliaksandraŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва
колькасьць: 22 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 13
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[2]
СААТА: 1256889001
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′36″ пн. ш. 24°12′50″ у. д. / 52.46° пн. ш. 24.21389° у. д. / 52.46; 24.21389Каардынаты: 52°27′36″ пн. ш. 24°12′50″ у. д. / 52.46° пн. ш. 24.21389° у. д. / 52.46; 24.21389
Аляксандраўка на мапе Беларусі ±
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка

Этымалёгія назвы

рэдагаваць

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя Аляксандар, які меў на гэтым месцы ва ўладаньні двор[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці (паводле іншых зьвестак — у Гарадзечанскай[5]) Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 452 дзесяціны разам з асадамі Кавалеўшчына і Падалесьсе[6]. На пачатку XX стагодзьдзя 161 жыхар.

За міжваеннай Польшчай — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 року 103 жыхары, 25 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1942 року нацысты спалілі вёску; моладзь вывезеная на прымусовыя працы ў Нямеччыну, астатнія жыхары пераселеныя ў Паддубна[8].

Па вайне вёска адноўленая.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 161 жыхар; 1921 год — 103 жыхары, 25 двароў; 1959 год — 153 жыхары (перапіс); 1970 год — 123 жыхары; 1999 год — 40 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 жыхары, 17 двароў; 2005 год — 33 жыхароў, 18 двароў[5]; 2010 год — 20 жыхароў; 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1]

Транспарт

рэдагаваць

Аўтадарога Н547 Шчарбы — Аляксандраўка[9].

  1. ^ а б в Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Александровка (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ а б Аляксандраўка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
  6. ^ Aleksandrówka (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 16
  7. ^ Aleksandrówka, вёска. Radzima.net. Праверана 10 красавіка 2012 г.
  8. ^ Ганна Хадаровіч. 60 зім мінула, а ім цёпла разам // Раённыя будні. — 2 лютага 2010.
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Банк законаў Праверана 11 студзеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць