Іван Дзенісевіч

беларускі футбаліст

Іван Дзенісевіч (нарадзіўся 9 лістапада 1984 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Іван Дзенісевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лістапада 1984(1984-11-09)[1] (40 гадоў)
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Дарыда 59 (2)
2007—2009 Нёман Горадня 61 (11)
2010 Шахцёр Салігорск 33 (8)
2011—2014 Нёман Горадня 84 (16)
2014 Гарадзея 15 (2)
2015 Нёман Горадня 4 (0)
2015—2016 Іслач 38 (2)
Зборныя
2002 Беларусь (да 19)[d] 3 (2)
2005—2006 Беларусь (да 21) 11 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР-6 горада Горадні, але хутка трапіў у менскае «Дынама», дзе гуляў за дубль. У 2004 годзе перайшоў у «Дарыду», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. З 2007 году гуляў за гарадзенскі «Нёман», быў адным з ключавых гульцоў. У 2010 годзе выступаў за салігорскі «Шахцёр», але пасьля вярнуўся ў гарадзенскі клюб.

Сэзон 2013, як і раней, пачаў на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, у дадатак стаў капітанам каманды. 31 траўня 2013 году дапамог «Нёману» перамагчы менскае «Дынама», аформіўшы дубль у браму менчукоў. 23 чэрвеня 2013 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» атрымаў цяжкую траўму, празь якую больш у сэзоне 2013 году на полі не зьяўляўся.

У 2014 годзе вярнуўся на поле, але некаторы час заставаўся па-за асноўным складам. Нарэшце ў чэрвені 2014 году зноў стаў гульцом першага складу, але ў канцы ліпеня пакінуў гарадзенскі клюб па сканчэньні кантракту[2]. У жніўні падпісаў кантракт з «Гарадзеяй» да канца сэзону[3]. У сакавіку 2015 году вярнуўся ў гарадзенскі «Нёман»[4], а ў ліпені пакінуў каманду[5]. Аднак, гэтым разам выступы за «Нёман» не задаліся, бо Іван згуляў толькі ў чатырох матчах чэмпіянату і двух кубкавых, а з траўня быў у адпачынку[6]. 7 ліпеня, гэтак і не вярнуўшыся на поле, пакінуў клюб па заканчэньні кантракта[7]. У канцы ліпеня 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[8], якая на той час спаборнічала ў Першай лізе. Дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, дзе ў сэзоне 2016 году заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам. Пасьля гэтага завяршыў кар’еру[9][10].

Пасьля зыходу з «Іслачы» адкрыў дзіцячую футбольную школу ў Гародне[11]. Неўзабаве таксама апынуўся ўцягнутым у справу аб дамоўных матчах. У лютым 2018 году дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу на 2 гады за ўдзел у дамоўленых гульнях[12].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 4 0
Іслач Першая ліга 13 1
2016 Найвышэйшая ліга 25 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць