Прыднястроўе

(Перанакіравана з «ПМР»)

Прыднястроўская Малдоўская Рэспу́бліка (таксама Прыднястроўе; малд. Република Молдовеняскэ Нистрянэ, рас. Приднестровская Молдавская Республика, укр. Придністровська Молдавська Республіка) — тэрыторыя на ўсходзе Рэспублікі Малдова, якая не знаходзіцца пад яе кантролем і дэ-факта зьяўляецца незалежнай дзяржавай. Афіцыйны статус ПМР у цяперашні час ня вырашаны. Незалежнасьць ПМР не прызнаная замежнымі краінамі, аднак некаторыя непрызнаныя або часткова прызнаныя краіны сьвету прызнаюць органы ўлады Прыднястроўя як законнае прадстаўніцтва насельніцтва краіны, якое мае паўнамоцтвы на вядзеньне перамоваў ад імя народу. У Рэспубліцы Малдова лічыцца тэрыторыяй, на якой часова адсутнічае фактычны кантроль краіны.

Прыднястроўе
лац. Prydniastroŭje

Приднестровье, Придністров’я, Нистру
Сьцяг Прыднястроўя Герб Прыднястроўя
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «
»
Месцазнаходжаньне Прыднястроўя
Афіцыйная мова малдаўская (кірыліца), расейская, украінская
Сталіца Тыраспаль
Найбуйнейшы горад Тыраспаль
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Старшыня ўраду ПМР
Старшыня Вярхоўнай Рады ПМР
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Яўгені Шаўчук
Тацьцяна Туранская
Міхаіл Бурла
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

4163 км²
2,35
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць

533 000
133/км²
Валюта Прыднястроўскі рубель1 (PRB)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 - ад Малдовы

2 верасьня 1990
Дамэн верхняга ўзроўню няма2
Тэлефонны код +373 5, +373 2
1у мясцовасьцях пад уладай Малдовы валютай зьяўляецца малдоўскі лей
2Замест гэтага ўжываюцца дамэны .com, .md, .ru

Прыднястроўе дэ-факта мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе ў асноўным ракою Днестар і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхаду да Сусьветнага акіяну ня мае.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1917 годзе на тэрыторыі Бэсарабскай губэрні Расеі, у якую не ўваходзіла Прыднястроўе, была абвешчаная Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка. Тым ня менш, малдоўскае насельніцтва складала пэўную большасьць у прыднястроўскім рэгіёне, а палітыкамі МДР і грамадзкімі рухамі Прыднястроўя ставіліся спробы па аб’яднаньні рэгіёну з рэспублікай, якая ў 1918 годзе абвясьціла незалежнасьць ад Расеі. Урэшце ў сувязі з складанаю палітычнаю сытуацыяй кіраўніцтва МДР заклікала кіраўніцтва Румыніі прыняць рэспубліку ў склад краіны, але Прыднястроўе так і не ўвайшло ў склад МДР, у выніку чаго рэгіён застаўся пад кантролем саветаў.

З 1924 па 1940 год на тэрыторыі Прыднястроўя існавала Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (МАССР) у складзе УССР, гэтая рэспубліка ўключала крыху большую тэрыторыю за кошт далучэньня некаторых пераважна ўкраінскіх тэрыторыяў сучаснай Адэскай вобласьці. У 1939 годзе згодна з Пактам Молатава-Рыбэнтропа СССР выставіў ультыматум Румыніі, у выніку чаго яна была змушаная перадаць СССР Бэсарабію — тэрыторыю далучанай МДР.

У 1940 годзе Бэсарабія і МАССР былі аб’яднаныя ў Малдаўскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. МАССР была вылучаная са складу УССР і страціла ўкраінскія тэрыторыі, згаданыя вышэй.

У чэрвені 1990 году афіцыйныя ўлады Кішынёву абвясьцілі адсутнасьць законнай сілы для Пакту Молатава-Рыбэнтропа і Акту Вярхоўнага Савету СССР аб стварэньні Малдаўскай ССР у 1940 годзе, такім чынам скасаваўшы далучэньне Бэсарабскага рэгіёну ў СССР, і дэ-факта прызнаючы правамоцным узнаўленьне дзяржаўнасьці на тэрыторыі былой МАССР.

Пасьля прыняцьця рашэньня аб усталяваньні адзінай дзяржаўнай мовы (малдаўскай) на аснове лацінскай графікі і ўвядзеньні сьцягу, кампазыцыйна падобнага на сьцяг Румыніі, на левым беразе Днястра былі праведзеныя рэфэрэндумы аб аўтаноміі, згодна зь якімі была створаная Прыднястроўская Малдаўская ССР. 2 верасьня 1990 у Тыраспалі ІІ Надзвычайны Зьезд дэпутатаў усіх узроўняў, кіруючыся вынікамі праведзенага рэфэрэндуму, абвясьціў незалежнасьць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Гэты дзень зьяўляецца галоўным дзяржаўным сьвятам Прыднястроўя — Днём Рэспублікі.

Улады Малдовы не прызналі гэтае рашэньне і накіравалі ў рэгіён сілы паліцыі. Пачаліся сутыкненьні паміж паліцыяй і прыднястроўскімі апалчэнцамі, якія перарасьлі да сакавіка 1992 году ў ваенны канфлікт, які працягваўся да лета. З абодвух бакоў загінула каля 2000 чалавек. У канфлікце на баку прыднястроўскіх сэпаратыстаў неафіцыйна ўдзельнічалі некаторыя ўкраінскія й расейскія фармаваньні.

17 верасьня 2006 году ў Прыднястроўі быў праведзены рэфэрэндум, на якім, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі Цэнтарвыбаркаму ПМР, 97,1% удзельнікаў рэфэрэндуму прагаласавалі за незалежнасьць з далучэньнем у будучыні да Расеі, 2,3% — за далучэньне да Малдовы.

Геаграфія

рэдагаваць

Для тэрыторыі ПМР характэрным зьяўляецца раўнінавы рэльеф з рэдкімі балкамі. Больш за 80% зямельных угодзьдзяў — чарназёмы. Расьліннасьць клясычная стэпавая, у поймах рэк — лугавая. Асноўная частка рэспублікі ўзараная. Лясныя масівы пакрываюць 10% тэрыторыі ПМР. Клімат умерана-кантынэнтальны, колькасьць ападкаў сьведчыць пра тое, што краіна знаходзіцца ў зоне недастатковага ўвільгатненьня. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпэратура студзеня мінус 3,9° па Цэльсію). Раньняя з інтэнсіўным праграваньнем глебы і паветра вясна. Працяглае сьпякотнае лета (сярэдняя тэмпэратура ліпеня плюс 21° па Цэльсію). Цёплая, працяглая восень.

Ляндшафт падзяляецца на два рэгіёны па даліне ракі Ягарлык. Паўночная частка рэспублікі — лесастэпавая раўніна, якая ўтвораная тэрасамі ракі Днестар і атрогамі Падольскага ўзвышша, разьбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах Днястру, ёсьць некалькі невялікіх рэчак, большасьць зь якіх малаводныя і ў летні пэрыяд перасыхаюць. З карысных выкапняў вядомыя радовішчы будаўнічых вапнякоў, жвіру, шкляных пяскоў, керамічных глінаў і суглінкаў.

Жывёльны сьвет дастаткова разнастайны, але шмат якія віды занесеныя ў Чырвоную кнігу як зьнікаючыя. Сустракаюцца касуля, кабан, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Тэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца на 5 адміністрацыйных раёнаў (Грыгарыёпальскі, Дубасарскі, Каменскі, Рыбніцкі, Слабадзінскі) і 2 гарады рэспубліканскага падпарадкаваньня (Бэндэры, Тыраспаль). Некаторыя тэрыторыі, на якія прэтэндуюць прыднястроўскія палітычныя органы, знаходзяцца пад кантролем Рэспублікі Малдова.

Кіраўніцтва Рэспублікі Малдова разглядае амаль усю тэрыторыю Прыднястроўя як Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, менш фармальна — Левы Бераг Днястра, Трансьністрыя. Астатнія тэрыторыі, што дэ-факта кантралююцца Прыднястроўем, уладамі Малдовы лічацца іншымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі (напрыклад, горад Бэндэры разглядаецца як муніцыпі Бэндэры, які не ўваходзіць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне Прыднястроўе). Тэрыторыі, на якія прэтэндуе Прыднястроўе, але кантралююцца Малдовай, таксама ня лічацца часткамі Аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэньня і складаюць асобныя раёны ў складзе Рэспублікі Малдова.

Сымболіка

рэдагаваць

Гісторыя сымбаляў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэньня ПМССР. 30 красавіка 1990 году на пазачарговай сэсіі гарадзкіх саветаў Тыраспалю і Бэндэраў было вырашана не выкарыстоўваць прыняты за некалькі дзён да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сьцяг, амаль аналягічны сьцягу Румыніі, замест яго вырашылі надалей ужываць сьцяг МССР.

2 верасьня 1991 году ўрад Прыднястроўя зацьвердзіў сьцяг, аналягічны сьцягу Малдаўскай ССР 1952, і герб, аналягічны гербу МССР, але дапоўнены блакітнымі й белымі хвалістымі палоскамі над чырвонай стужкай і надпісам «ПМРСР. РССНМ. ПМССР». Зь перайменаваньнем ПМССР у ПМР надпіс быў зьменены на «ПМР. РМН. ПМР».

Да 2000 году выкарыстоўваўся выключна чырвона-зялёна-чырвоны сьцяг бязь серпу й молату (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 годзе быў прыняты закон «Аб дзяржаўнай сымболіцы ПМР», які дадаў выявы серпу й молату з зоркай у верхняй левай частцы сьцягу.

Палітыка

рэдагаваць

Сыстэма дзяржаўнай улады

рэдагаваць

Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі была прынятая ў 1996 годзе на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.

Прыднястроўе зьяўляецца сувэрэннай, незалежнай, унітарнай, дэмакратычнай, прававой і сьвецкай дзяржавай, па форме кіраваньня — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца тэрмінам на 5 год на падставе ўсеагульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаваньні; зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады, фармуе Кабінэт Міністраў, ажыцьцяўляе кіраваньне і каардынацыю дзейнасьці ўсіх структураў дзяржаўнай улады, прадстаўляе рэспубліку ў міжнародных зносінах, зьяўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі.

Парлямэнт — двухпалатны Вярхоўны Савет (складаецца з Палаты Прадстаўнікоў і Палаты Законатворцаў), выбіраецца тэрмінам на 5 год. Таксама ў ПМР уласная судовая ўлада, праваахоўная і абаронная сыстэмы.

Статус дзяржаўных моваў маюць малдаўская, расейская і ўкраінская мова. Тым ня менш, рэальнае шматмоўе носіць дэклярацыйны характар, у асноўным ў галінах дзейнасьці дамінуе расейская мова, якая пануе ў выніку працяглай русіфікацыі рэгіёну.

Палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні ПМР

рэдагаваць
  • Зьвяз малдаванаў Прыднястроўя
  • Зьвяз украінцаў Прыднястроўя
  • Зьвяз расейцаў Прыднястроўя
  • Аб’яднаны Савет працоўных калектываў Прыднястроўя
  • Зьвяз абаронцаў Прыднястроўя
  • Зьвяз жанчын Прыднястроўя
  • Прыднястроўскі патрыятычны зьвяз моладзі
  • Патрыятычная партыя Прыднястроўя
  • Рэспубліка
  • Лібэральна-Дэмакратычная партыя Малдавскай Рэспублікі Прыднястроўе.

Насельніцтва

рэдагаваць

Нацыянальны склад насельніцтва: румыны (малдаване) — 34%, расейцы — 28%, украінцы — 26%. Усяго налічваецаца 35 нацыянальнасьцяў. Пераважная большасьць насельніцтва — праваслаўныя (Маскоўскага Патрыярхату). Румыны расьселеныя ў рэгіёне паўсюдна, украінцы ў асноўным засяроджаныя на поўначы, расейцы сканцэнтраваныя ў буйных гарадох.

Эканоміка

рэдагаваць

Прыднястроўе — разьвітая індустрыяльна-аграрная краіна, якая мае значны прамысловы патэнцыял

.

У склад прамысловага комплексу ўваходзяць наступныя галіны: электраэнэргетыка, чорная мэталюргія, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, электратэхнічная, хімічная, дрэваапрацоўчая, мэблевая, паліграфічная, шкляная, лёгкая прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Вядучае месца належыць галіне перапрацоўчай прамысловасьці, вялікае значэньне надаецца сельскай гаспадарцы. Традыцыйная сельскагаспадарчая спэцыялізацыя не перашкаджае разьвіцьцю працаёмкіх і навукаёмкіх вытворчасьцей.

Прамысловасьць уключае 144 прадпрыемствы розных формаў ўласнасьці. Найбуйнейшыя цэнтры вытворчасьці: Тыраспаль, Бэндэры, Рыбніца. Шмат відаў прадукцыі, якая выпускаецца ў Прыднястроў’і, атрымала сэртыфікаты адпаведнасьці сусьветным стандартам.

Рэспубліка ажыцьцяўляе зьнешнеэканамічную дзейнасьць з 99 краінамі блізкага і далёкага замежжа. Сярэднегадавы зьнешнегандлёвы абарот прыднястроўскіх прадпрыемстваў складае 1 031 795 0000 даляраў ЗША.

Аснову энэргетыкі складаюць Днястроўская ЛРЭС і Дубэсарская ГЭС. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка напоўніцу забясьпечвае сябе электраэнэргіяй уласных электрастанцыяў і зьяўляецца экспартэрам электраэнэргіі.

Калі паводле колькасьці насельніцтва ПМР складае 17% ад насельніцтва былой Малдаўскай ССР, то дзеля прамысловасьці складае 30%, энэргетыкі — 90%.

Аграпрамысловы сэктар эканомікі аб’ядноўвае сельскую гаспадарку, перапрацоўку сельскагаспадарчай сыравіны, спэцыялізаваную інфраструктуру: транспартыроўку, захоўваньне, гандаль і г. д.

У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сыстэма апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы). Асноўныя галіны — зерневая, садавінагароднінавая, вінаробчая. У цэлым сельская гаспадарка дазваляе забясьпечыць патрэбы рэспублікі ў прадуктах харчаваньня і незалежнасьць ад зьнешніх паставак па асноўных паказчыках.

Асноўным відам транспарту зьяўляецца аўтамабільны, у гарадах і шэрагу пасёлкаў функцыянуе аўтобусны грамадзкі транспарт, у гарадах Тыраспаль і Бэндэры — тралейбус. У Тыраспалі дзейнічае аэрапорт, які здольны прымаць ўсе тыпы самалетаў. Рака Днестар зьяўляецца судаходнай, але недастаткова выкарыстоўваецца як транспартная артэрыя. Дарожная сетка добра разьвітая, аўтастрадаў няма. Чыгуначная сетка часткова электрыфікаваная.

Зьнешнеэканамічныя сувязі на ўзроўні рэспублікі ўскладненыя з-за яе непрызнанасьці дэ-юрэ. Таму вялікую ролю іграюць дамовы, якія заключаюцца непасрэдна паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў.

Ажыцьцяўляюцца наступныя віды зьнешнеэканамічнай дзейнасьці: гандаль, стварэньне сумесных прадпрыемстваў, падпісаньне міжрэгіянальных эканамічных пагадненьняў, абмен тэхнічнай дакумэнтацыяй.

Экспарт: электратэхнічныя вырабы, прыборы і сродкі аўтаматызацыі, аўтапрычэпы і рэфрыжэратары, электраэнэргія. У сьвежым выглядзе агародніна, садавіна, тытунь. З будматэрыялаў — жвір, вапняк.

Імпарт: першасныя энэрганосьбіты, мінэральныя ўгнаеньні, сельскагаспадарчая тэхніка, папера, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, побытавая тэхніка, ЭВМ, хлапчатапапяровая сыравіна, драўлінавая сыравіна, тавары народнага спажываньня.

Больш за 90% прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у ПМР, ідзе на экспарт.

Грашовай адзінкай ПМР зьяўляецца прыднястроўскі рубель. На жнівень 2006 году адзін рубель ПМР каштаваў 0,12 даляраў ЗША; 0,09 эўра, 3,22 расейскага рубля, 256,41 беларускага рубля.

Адукацыя

рэдагаваць

Дзеля забесьпячэньня эканомікі кваліфікафанымі працоўнымі рэсурсамі дзейнічае сетка прафэсійных навучальных установаў, якая ўключае: 9 дзяржаўных установаў пачатковай прафэсійнай адукацыі (8 ліцэяў і 1 вучэльня); 16 дзяржаўных установаў сярэдняй прафэсійнай адукацыі (7 тэхнікумаў, 2 тэхнікумы-саўгасы, 5 каледжаў, 2 вучэльні); 2 дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (Прыднястроўскі ўнівэрсытэт і Прыднястроўскі вышэйшы музычны каледж).

На тэрыторыі ПМР знаходзіцца 5 філіяў ВНУ Расеі і 1 філія ВНУ Ўкраіны. Усе яны зьяўляюцца недзяржаўнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Усе навучальныя ўстановы маюць разьвітую навукова-матэрыяльную базу.

Прафэсійныя навучальныя ўстановы рэспублікі рэалізуюць праграмы трох узроўняў адукацыі: пачатковага, сярэдняга і вышэйшага.

Пачатковыя прафэсійныя навучальныя ўстановы ажыцьцяўляюць падрыхтоўку працоўных і служачых па 35 прафэсіях у межах наступных напрамкаў: будаўніцтва — 39%; прамысловасьць — 25%; сельская гаспадарка — 21%; гандаль і грамадзкае харчаваньне — 10%; бытавое абслугоўваньне — 5%.

Сярэднія прафэсійныя навучальныя ўстановы ажыцьцяўляюць падрыхтоўку па 51 спэцыяльнасьці ў кірунках: прамысловасьць — 20%; ахова здароўя — 17%; эканоміка і права — 16%; сельская гаспадарка — 21%; энэргетыка — 6%; будаўніцтва — 2%; адукацыя — 9%; бытавое абслугоўваньне — 3%; гандаль і грамадзкае харчаваньне — 4%; культура і мастацтва — 2%.

У вышэйшых навучальных установах ПМР падрыхтоўка ідзе па 48 спэцыяльнасьцях. ВНУ ажыцьцяўляюць падрыхтоўку спэцыялістаў у наступных галінах: адукацыя — 58%; прамысловасьць — 18%; эканоміка і права — 10%; сельская гаспадарка — 9%; ахова здароўя — 5%.

Навучальны працэс ва ўстановах усіх тыпаў забясьпечваюць звыш 1500 кваліфікаваных выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучаньня.

Вядучая навучальная ўстанова — Прыднястроўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У пэрыяд агрэсіі 1991—1992 ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расеі. У 1999 стаў паўнапраўным сябрам Эўразійскай асацыяцыі клясычных унівэрсытэтаў. Ягоны дыплём прызнаецца ў Расеі.

Сродкі масавай інфармацыі

рэдагаваць

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенства — «Ольвія-прэс».

Функцыянуе дзяржаўны тэлерадыёцэнтар.

Рэспубліканскія пэрыядычныя выданьні: газэты — «Приднестровье» (на расейскай мове), «Гомін» (на ўкраінскай мове), «Адевэрул Нистрян» (на малдаўскай мове); журналы — «Экономика Приднестровья», «Бюллетень экономической и правовой информации».

«Радыё Прыднястроўя» — частата 999 кГц, Грыгарыёпаль. Перадачы на малдаўскай, украінскай і расейскай мовах. Рэтрансьляцыя іншых радыёстанцыяў. Вяшчаньне на эўрапейскую частку былога СССР.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць