Малдаўская ССР Република Советикэ Сочиалистэ Молдовеняскэ
|
|
|
Сталіца
|
Кішынёў
|
Валюта
|
Савецкі рубель
|
Малдаўская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Малдаўская ССР — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. 28 чэрвеня 1940 году савецкія войскі ўступілі ў Бэсарабію і Паўночную Букавіну, на частцы тэрыторыі якіх 2 жніўня была ўтвораная Малдаўская ССР. Такім чынам, Малдаўская ССР стала межаваць з Украінскай ССР. Для аддзяленьня ад Румыніі на аснове дыялекту румынскай мовы, які выкарыстоўваўся ў Бэсарабіі, была створаная малдаўская мова з кірылічным пісьмом.