Тыраспаль

места ў Малдове, сталіца непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі

Тыра́спаль (па-румынску: Tiraspol, па-ўкраінску: Тирасполь, па-расейску: Тирасполь) — горад у Малдове на рацэ Днестар, сталіца непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, яе палітычны, эканамічны, культурны, адукацыйны цэнтар. Самы буйны горад у ПМР, колькасьць насельніцтва на 2004 год — каля 159,2 тыс. чалавек.

Тыраспаль
рум. Tiraspol
Тыраспаль
Герб Тыраспалю Сьцяг Тыраспалю
Першыя згадкі: 1792
Горад з: 1795
Краіна: Малдова
Кіраўнік: Oleg Dovgopol[d]
Плошча: 163 км²
Вышыня: 26 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 156 700 чал.
шчыльнасьць: 961,35 чал./км²
Тэлефонны код: +373 533
Паштовы індэкс: MD-3300
Нумарны знак: Т --- --
Геаграфічныя каардынаты: 46°51′0″ пн. ш. 29°37′48″ у. д. / 46.85° пн. ш. 29.63° у. д. / 46.85; 29.63Каардынаты: 46°51′0″ пн. ш. 29°37′48″ у. д. / 46.85° пн. ш. 29.63° у. д. / 46.85; 29.63
Тыраспаль на мапе Малдовы
Тыраспаль
Тыраспаль
Тыраспаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://tirasadmin.gospmr.org/

Гістарычны агляд

рэдагаваць

Узьнікненьне гораду Тыраспалю зьвязанае з войнамі, якія ў XVIII стагодзьдзі Расейская імпэрыя вяла за авалоданьне Чарнаморскім ўзьбярэжжам.

У вайне 1789—1791 гадоў войскамі пад камандаваньнем Суворава былі дасягнутыя бліскучыя перамогі. Завершылася вайна Яскім трактатам «Аб міры і сяброўстве», па якім да Расеі адыйшлі землі паміж Бугам і Днястром, у тым ліку і цяперашнія раёны левабярэжнага Днястра. Для аховы новай заходняй мяжы дзяржавы ў 1792 годзе было вырашана стварыць Днястроўскую ўмацаваную лінію. Тыраспальская крэпасьць была закладзеная пры асабістым удзеле Суворава 22 чэрвеня (6 ліпеня) 1793 году. На ўсход ад крэпасьці ўзьнікла прадмесьце, якое з 1795 году становіцца горадам і цэнтрам аднайменнага павету.

У 1835 годзе крэпасьць ліквідуецца, а горад, як эканамічная адзінка працягвае разьвівацца ў якасьці гандлёвага і прамысловага цэнтра. Тыраспаль — першы з гарадоў краю, які быў зьвязаны чыгуначная лініяй з Адэсай і яе портам у 1867 годзе. Усяго напрыканцы ХІХ стагодзьдзя ў Тыраспалі налічвалася больш за 100 буйных і дробных прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыі на 400 тысяч рублёў. Значная частка вырабленага рэалізоўвалася на трох буйнейшых кірмашах — Срэдапостным, Узьнясенскім і Пакроўскім.

Пасьля 1917 году горад уключаны ў склад Украіны. З 1929 па 1940 гады Тыраспаль зьяўляўся сталіцай Малдаўскай Аўтаномнай ССР. Пасьля далучэньня да СССР Бэсарабіі і ўтварэньня Малдаўскай ССР, сталіца была перанесеная ў Кішынёў.

2 верасьня 1990 году пасьля абвяшчэньня Прыднястроўя стаў яго сталіцай. Насельніцтва сягала 203 000 чалавек у 1992 годзе, але з таго часу яно паступова памяншаецца. Паводле перапісу 2004 году ў Тыраспалі жылі 158 069 чалавек[1].

Сучасны стан

рэдагаваць

Сёньня Тыраспаль зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам рэгіёну. Найбольш буйныя прадпрыемствы «Літмаш», «Электрамаш», «Малдавізаліт», «Тыратэкс», «Квінт», завод мэталічных вырабаў. У Тыраспалі знаходзіцца аэрапорт. У горадзе разьвітая сетка грамадзкага транспарту, якая ўключае аўтобусныя і тралейбусныя маршруты.

У горадзе разьмешчаны Прыднястроўскі ўнівэрсытэт, шэраг установаў сярэдняй прафэсійный адукацыі. Знаходзіцца больш за 60 помнікаў гісторыі, архітэктуры, манумэнтальнага мастацтва, а таксама памятных месцаў. Усталяваныя помнікі фэльдмаршалу Міхаілу Кутузаву, акадэміку Мікалаю Зялінскаму, дзекабрысту Уладзімеру Раеўскаму, рэвалюцыянэру Паўлу Ткачэнку, камбрыгу Грыгорыю Катоўскаму, касманаўту Юрыю Гагарыну, паэтам Аляксандру Пушкіну і Тарасу Шаўчэнку, а таксама Уладзімеру Леніну, Міхаілу Фрунзэ, Сяргею Кіраву і іншым. Візытнай карткай Тыраспалю стаў усталяваны ў 1979 годзе 9-мэтровы помнік заснавальніку гораду Аляксандру Сувораву.

Сярод помнікаў архітэктуры можна адзначыць будынкі: тэатру (1936), першай ў Малдове навучальнай установы (1930), зямской бальніцы (ХIХ ст.), дваранскага сходу (ХIХ ст.) і інш. Пасьля вайны 1992 году зьявіліся помнік загінуўшым абаронцам Прыднястроўя, а тасама памятная стэла на Алеі Славы.

Нацыянальны склад насельніцтва 2004 году: расейцы — 41,6%, украінцы — 33%, малдаване — 15,2%.

Герб Тыраспалю

рэдагаваць

Герб гораду ўяўляе сабой шчыт, у верхняй частцы якога на фоне крэпасной сьцяны, у залатым полі год, у якім быў заснаваны горад — 1792. У ніжняй частцы дыяганальна зь левага верхняга кута праходзяць «хвалі Днястра» блакітнага колеру. У правай частцы шчыта на чырвоным фоне — залатая выява шэсьцярні. У левай частцы на зялёным фоне — залатая выява грозьдзі вінаграда. Колеры фону зьяўляюцца колерамі дзяржаўнага сьцяга Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

У горадзе маюцца футбольныя клюбы «Тыраспаль» ды «Шэрыф».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць