Бэсара́бія (па-румынску: Basarabia; па-гагавуску: Besarabiya; па-ўкраінску: Бессарабія; па-турэцку: Besarabya; па-расейску: Бессарабия) — гістарычны рэгіён ва Ўсходняй Эўропе, які месьціцца паміж Днястром на ўсходзе і Прутам на захадзе. Каля дзьвюх трацінаў Бэсарабіі належаць сучаснае Малдове, украінскі рэгіён Буджак ахоплівае паўднёвы прыбярэжны рэгіён, а частка ўкраінскай Чарнавіцкай вобласьці займае невялікую тэрыторыю на поўначы.

Бэсарабія на сучаснае палітычнае мапе.

Пасьля расейска-турэцкай вайны 1806—1812 гадоў і наступнага Бухарэсцкага міру ўсходнія часткі Малдаўскага княства, асманскага васалу, разам зь некаторымі рэгіёнамі, якія раней знаходзіліся пад непасрэдным асманскім кіраваннем, адышлі да Расейскай імпэрыі. Набыцьцё гэтых земляў было адным з апошніх тэрытарыяльных набыткаў імпэрыі ў Эўропе. Новыя набытыя тэрыторыі склалі Бэсарабскую губэрню, прыняўшы назву, якая раней выкарыстоўвалася да паўднёвых раўнінаў паміж Днястром і Дунаем. Пасьля Крымскай вайны ў 1856 годзе паўднёвыя раёны Бэсарабіі былі вернутыя пад уладу Малдовы. Расейскае панаваньне было адноўленае над усім рэгіёнам у 1878 годзе, калі на Румынію, якая зьявілася вынікам аб’яднаньня Малдовы з Валахіяй, быў аказаны ціск у абмен гэтых тэрыторыяў на Дабруджу.

У 1917 годзе ў выніку расейскае рэвалюцыі у рэгіёне прапанавалася стварэньне Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі, то бок аўтаномнае рэспублікі, якая павінна была ўваходзіць у склад прапанаванай фэдэратыўнай расейскай дзяржавы. Бальшавіцкая агітацыя ў канцы 1917 году і пачатку 1918 году прывяла да ўмяшаньня румынскага войска, нібыта з мэтай уціхамірваньня рэгіёну. Неўзабаве парлямэнцкі сход абвесьціў незалежнасьць, а затым зьвяз з Каралеўствам Румыніяй[1]. Законнасьць гэтых актаў, аднак, аспрэчвалася Савецкім Саюзам, які разглядаў гэтую тэрыторыю як часова акупаваную.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Clark, Charles Upson (1927). «Bessarabia». New York City: Dodd, Mead.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць