Рудня (Койданаўскі раён)
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Ру́дня[1] — вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 10 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае, на р. Ператуць (правы прыток Вусы, басэйн Нёмана).
Рудня | |
трансьліт. Rudnia | |
Дата заснаваньня: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Вышыня: | 184 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 388 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222710 |
СААТА: | 6222828098 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′50″ пн. ш. 27°3′59″ у. д. / 53.61389° пн. ш. 27.06639° у. д.Каардынаты: 53°36′50″ пн. ш. 27°3′59″ у. д. / 53.61389° пн. ш. 27.06639° у. д. |
± Рудня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVIII стагодзьдзя. З 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, належала Радзівілам, графам Гутэн-Чапскім, Абламовічам і іншым. Помнікі землякам і партызанам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 1909 год — 60 двароў, 149 жыхароў; 1998 год — 146 двароў, 380 жыхароў; 1999 год — 367 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 119 двароў, 366 жыхароў; 2010 год — 388 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.